Тэма 1. Сутнасць менеджменту. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 1. Сутнасць менеджменту.



АСНОВЫ МЕНЕДЖМЕНТУ

 

Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі

“менеджмент сацыякультурнай сферы”

Мінск 2007

Распрацавана

А. І. Сцепанцовым, ст. выкладчыкам кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універ­сітэта культуры і мастацтваў

 

Рэцензенты

М. М. Каралёў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

Л. І. Ракавецкая, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры

 

 

Рэкамендавана да выдання прэзідыумам вучэбна-метадыч­нага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мас­тацтваў (пратакол № 5 ад 13.02.2007 г.)

 

УСТУП

 

“Асновы менеджменту” - базавы курс менеджменту для студэнтаў па спецыялізацыі “менеджмент сацыяльнай і куль­турнай сферы”. Агульны аб'ём курса - 8 гадзін лекцыйных заняткаў, 20 гадзін семінарскіх заняткаў.

Мэта курса - спрыяць усведамленню студэнтамі сваёй пра­фесійнай прыналежнасці да менеджменту, фарміраваць у іх трывалыя прафесійныя ўсталёўкі для працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту, яго асаблівасці і формы.

Задачы курса:

- вывучыць асноватворныя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыі;

- асвоіць сістэму навуковых ведаў, тэарэтычныя асновы кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджменту навуко­вымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб аргані­зацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі эфектыўнага кіраван­ня імі;

- выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.

Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяль­нага кіравання; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прын­цыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; аргані­зацыйныя структуры кіравання ўстановай (прадпрыемствам); чалавечыя адносіны як важную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязей і супрацоўніцтва; сутнасць кіраўнічых рашэнняў; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:

- менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і са­цыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;

- дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным ук­ладзе ў сучасную кіраўнічую думку;

– найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;

- агульнайсістэме рыначных інстытутаў менеджменту;

– тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;

- стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;

- розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгод­ненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязей;

- агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння (выяўленне праблемы, аналіз, распрацоўка альтэрнатыў, праг­ноз, аналіз і сінтэз крытэрыяў, адзнакі альтэрнатыў, выбар ра­шэння, выкананне рашэння, кантроль выканання рашэння).

Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:

- аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеян­няў па ператварэнні рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўна­моцтваў кіраўніка, яго паводзінскімі дзеяннямі;

- распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, не­парыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);

- выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;

- індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;

- выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання карэктных азначэнняў.

Самастойная праца студэнтаў накіравана на пошук неабход­най інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кан­тэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраў­нічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.

Напрыканцы курса прадугледжваецца кантрольны тэст і іс­пыт па пройдзеным матэрыяле.

Праграма курса "Асновы менеджменту" распрацавана ў ад­паведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці Э.01.09.00 “менеджмент”.

 

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА

 

Назвы тэм Колькасць гадзін
усяго лекцыі сем. зан. сам. раб.
Тэма 1. Сутнасць менеджменту. Канцэпцыя эвалюцыі кіравання        
Тэма 2. Агульная сістэма рыначных інстытутаў менеджменту        
Тэма 3. Мэты і функцыі кіравання ў сістэме катэгорый менеджменту        
Тэма 4. Паняцце і значэнне кадравага менеджменту        
Тэма 5. Асноўныя школы кіравання і іх уклад у кіраўнічую практыку        
Тэма 6. Прынцыпы і метады менеджменту        
Тэма 7. Працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту        
Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементы        
Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)        
Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў        
Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае кіраванне арганізацыяй        
Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні        
Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні        
Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва        
Усяго...        

 

ЗМЕСТ КУРСА

Тэма 2. Агульная сістэма

рыначных інстытутаў менеджменту

 

Функцыянаванне вытворчай сістэмы ў дыферэнцыраваным сацыяльным асяроддзі. Знешняе і ўнутранае асяроддзе.

Механізмы рыначнай эканомікі: здзелка гаспадарчых суб’ек­таў; уздзеянне інстытуцкага асяроддзя. Інстытуты - сукупнасць правіл, звязаныя з імі механізмы рэалізацыі і нормы паводзін, якія структурыруюць і палягчаюць узаемадзеянні паміж людзь­мі. Фармальныя і нефармальныя тыпы інстытутаў. Залежнасць функцыянавання ад даступнасці сацыяльных санкцый. Дэперса­ніфікацыя ўзаемадзеянняў фармальных інстытутаў, лакальны і персаніфікаваны характар нефармальных інстытутаў. Абавязко­васць для кожнага ўдзельніка гаспадарчай дзейнасці фармаль­ных правіл - свабоды канкурэнцыі, выканання кантрактаў і на­дзейнасці праў уласнасці.

Нефармальныя нормы рыначных паводзін: мінімальны ўза­емны давер паміж эканамічнымі агентамі; узаемная сімпатыя; эмпатыя; інтэрпрэтатарская рацыянальнасць (прадказанне ўзае­мных намераў). Сістэма інстытутаў, якія вызначаюць фар­маль­ныя правілы: права ўласнасці (распараджэння); рынак (уза­ема­дзеянне прыватных гаспадарчых суб'ектаў); арганізацыя (ком­плекс дамоў, што вызначаюць усю арганізацыйную структуру прадпрыемства); дзяржава (кантроль над супольнасцю экана­мічных арганізацый); дагавор (здзелка, азначэнне ўзаема­дзеяння ў рамках прававой і нарматыўнай базы); арганіза­цыйная культура (калектыўны раздзел каштоўнасцей, сімвалы, перакананні, узоры паводзін членаў арганізацыі). Трансакцый­ныя выдаткі: у што абыходзіцца выкарыстанне рынку для забес­пячэння размяшчэння рэсурсаў і перадачы права ўласнасці.

 

Падыходы да менеджменту

 

Паняцце падыходу. Працэсны падыход да менеджменту. Першы этап з 20-х гг. мінулага стагоддзя: разгляд працэсу кіравання як узаемазвязанага ланцуга паўтаральных асноўных функцый менеджменту. Другі этап з 40-х гг.: уключэнне працэсу прыняцця і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў. Трэці этап з 90-х гг.: рэінжынірынг - перапраекціраванне бізнес-працэсаў для дасягнення істотных паляпшэнняў у ключавых для сучас­нага бізнесу паказчыках выніковасці ў сувязі з пераходам да рынку пакупніка і ўзмацненню ўлады кліента, абвастрэннем канкурэнцыі.

Сістэмны падыход у менеджменце як метадалогія навуко­вага пазнавання аб'ектаў, як спосаб мыслення менеджэра ў дачыненні да арганізацыі і кіравання. Фармуляванне ўнівер­сальных паняццяў і метадаў даследавання аб'ектаў з улікам іх унутранай разнастайнасці, цэласнасці, арганічнай узаемасувязі элементаў і знешняга асяроддзя. Арганізацыя як адкрытая сістэ­ма, якая складаецца з некалькіх узаемазвязаных падсістэм. Ме­тадалогія стратэгічнага кіравання як праява сістэмнага падыходу.

Выкарыстанне новых сістэмных інфармацыйных тэхналогій.

Узнікненне сітуацыйнага падыходу да менеджменту ў 60-х гг. XX ст. Сітуацыі і ўмовы знешняга асяроддзя, якія ўплываюць на эфектыўнасць дасягнення мэт арганізацыі. Значэнне ўнутра­ных сітуацыйных пераменных для рашэння праблемы гнуткасці і адаптыўнасці да знешняга асяроддзя.

 

Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)

 

Паняцце структуры кіраванняарганізацыяй (арганізацыйная структура кіравання). Вытокі ўтварэння сучасных структур кі­равання і іх асновы. Структура кіравання арганізацыяй - спа­радкаваны будынак, арганізацыйная форма сістэмы кіравання, якая ўтвараецца ўстойлівымі ўзаемасувязямі элементаў, што адлюстроўвае і замацоўвае падзел і кааперацыю кіраўнічай пра­цы. Элементы СКА і іх сувязі. Вертыкальныя і гарызантальныя сувязі ў сістэме кіравання. Фарміраванне структур кіравання ў выніку выканання функцыі арганізацыі.

Тыпы структур кіравання арганізацыяй: лінейныя, функ­цыянальныя, лінейна-штабныя, лінейна-функцыянальныя, праг­рамна-мэтавыя, праектныя і матрычныя, дывізіянальныя.

Сеткавыя і віртуальныя структуры кіравання арганізацыяй.

Комплекснасць рэальных СКА. Праектаванне аргструктуры пэўнага прадпрыемства з улікам знешніх і ўнутраных праблем.

 

Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў

 

Шматзначнасць паняцця "рашэнне".

Кіраўнічае рашэнне - творчае, валявое дзеянне суб'екта кіра­вання, якое складаецца з выбару мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыву па вырашэнні праблем на аснове аб'ек­тыўных законаў функцыянавання сістэмы кіравання і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні.

Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння (па Мескану).

Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў: эфектыўнасць, экана­мічнасць, своечасовасць, абгрунтаванасць, рэальнасць. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: выкарыстанне мэтавых міжфункцыя­нальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязей, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых ра­шэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькас­ныя.

Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў.

 

Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае

кіраванне арганізацыяй

 

Стратэгія ў мэнэджменце - канцэпцыя дасягнення галоўных мэт арганізацыі, сукупнасць кіраўнічых рашэнняў, якія адлюс­троўваюць рэакцыю арганізацыі на знешнія і ўнутраныя ўмовы яе дзейнасці і развіцця. Тактыка - дэталізацыя стратэгіі з улікам з'яўлення непрадбачаных акалічнасцей.

Стратэгічныя задачы: забеспячэнне выжывальнасці фірмы ў складаных умовах; аптымізацыя прадуктовых праграм і вытвор­чых магутнасцей; распрацоўка праграм развіцця арганізацыі. Фактары ўплыву на стратэгію арганізацыі.

Функцыянальныя стратэгіі: вытворчасці, маркетынгу, фінан­савая, навукова-даследчая і інш.

Стратэгічнае кіраванне як дзейнасць па пастаноўцы і рэалі­зацыі доўгатэрміновых мэт, як філасофія менеджменту і бізне­су. Тыпы стратэгічнага кіравання. Працэс фарміравання стратэ­гіі.

SWOT-аналіз.

Аператыўнае кіраванне ў шырокім і вузкім сэнсах.

Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні

 

Паняцце і змест камунікацый. Элементы працэсу камуніка­цыі па Т. Парсонсу: дзеянне акцёра, аўтара і/або носьбіта па­ве­дамлення; адказная рэакцыя рэцыпіента; утрыманне камуніка­тыўнага працэсу; узаемныя ролі, якія злучаюць удзельнікаў камунікатыўнага ўзаемадзеяння. Тыпы камунікацый у адпавед­насці з узроўнем, маштабамі і кантэкстам: традыцыйная, функ­цыянальна-ролевая, міжасобасная, групавая, міжгрупавая, маса­вая. Вусная, дакументная, электронная камунікацыі.

Камунікацыйныя працэсы ў арганізацыях: паміж аргані­зацыяй і яе асяроддзем; паміж узроўнямі кіравання і падраздзя­леннямі; нефармальныя. Працэс міжасобаснай камунікацыі: эта­пы, стадыі, элементы.

Камунікацыйныя сеткі - пэўным чынам злучэнне індывідаў, якія ўдзельнічаюць у камунікацыйным працэсе з дапамогай ін­фармацыйных патокаў. Вертыкальныя, гарызантальныя і дыяга­нальныя сувязі (адносіны), якія ствараюць рэальную структуру арганізацыі. Тыпы камунікацыйных сетак. Невербальная каму­нікацыя. Фактары, якія зніжаюць эфектыўнасць зносін. Стыль камунікацыі - спосаб пабудовы індывідам камунікацыйных адносін, адкрытасць у камунікацыі і адэкватнасць зваротнай сувязі.

Паняцце інфармацыі. Класіфікацыя інфармацыі: па змесце і прызначэнні; па ступені канфідэнцыяльнасці і верагоднасці; па ступені гатоўнасці для карыстання; па аб'ёме, крыніцам, тэр­мінам збору і дастаўкі, спосабам атрымання і распаўсюджвання. Двухбаковы характар вуснай інфармацыі.

Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні

 

Паняцце статусу чалавека (работніка) у арганізацыі. Фар­мальны і нефармальны, загаданы, набыты, натуральны і прафе­сійна-службовы статусы. Сацыяльная роля. Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі - складальнікі выканан­ня кіраўнічых дзеянняў.

Улада - здольнасць і магчымасць аказваць вызначальнае ўз­дзеянне на актыўнасць, паводзіны людзей з дапамогай волі, аўтарытэту, права, насілля, палітычнага панавання; сістэма дзяржаўных органаў.

Улада менеджэра - распараджэнне рэсурсамі, дзеяннямі падначаленых, заахвочванне супрацоўнікаў да больш эфектыў­най і плённай працы, прадухіленне канфліктаў у калектыве. Паходжанне ўлады з пасады або з асобы. Асноўныя формы праявы ўлады. Харызма. Традыцыя падначалення. Узаемасувязь паняццяў "улада" і "уплыў". Разнастайнасць сродкаў уздзеяння кіраўніка на выканаўцаў. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм кіравання арганізацыяй. Класіфікацыя характараў. Аўтарытэт менеджэра - прызнанне асобы, адзнака калектывам адпаведнасці суб'ектыўных якасцей аб'ектыўным патраба­ванням. Асноўныя задачы менеджэра: пастаноўка мэт; аргані­зацыя працы; матывацыя і адносіны; вымярэнне паказчыкаў; развіццё падначаленых.

Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва

 

Узроўні і элементы, характарыстыкі і функцыі арганіза­цый­най культуры. Сістэма ключавых каштоўнасцей.

Тыпы арганізацыйнай культуры ў залежнасці ад арыентацыі культуры на людзей або матэрыяльныя ўмовы. Кіраванне арга­нізацыйнай культурай як стварэнне ўзораў паводзін. Метады падтрымання культуры ў арганізацыі.

Стыль кіраўніцтва як спецыфічны спосаб, манера адносін кіраўніцтва і падначаленых. Агульная тыпалогія стыляў - тэо­рыя Макгрегора (стылі "X" і "Y"). Аўтарытарны, дэмакратыч­ны, ліберальны стылі. Мадэль Блейка-Моутона (Managerial Grid). Фактары ўплыву на фарміраванне і развіццё пэўнага стылю кіраўніцтва. Паводзінскія элементы кіравання.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

1. У чым адрозненне тэрмінаў "кіраванне" і "менеджмент"?

2. Ахарактарызуйце менеджмент як від дзейнасці (выкана­нне функцый кіравання).

3. Раскрыйце значэнне терміна "менеджэр".

4. У чым сутнасць эвалюцыі кіравання?

5. Апішыце некаторыя адрозненні паміж арганізацыямі старажытнасці і сучаснасці.

6. У чым асаблівасць кіравання індустрыяльнага перыяду ў развіцці менеджменту?

7. Назавіце асаблівасці развіцця менеджменту ў сучасную эпоху.

8. Абмяркуйце метадалогію сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў у менеджменце.

9. Раскрыйце сутнасць школы навуковага кіравання.

10. У чым заслуга Ф. Тейлара ў развіцці менеджмента як навукі?

11. Выявіце адрозненні "адміністрацыйнай школы" кіраван­ня ад навуковай.

12. Зрабіце параўнанне прынцыпаў "бюракратычных мета­даў кіравання кадрамі" М. Вебера і падыходамі сучаснай бюра­кратыі.

13. Раскрыйце сутнасць школы "чалавечых адносін".

14. Апішыце іерархію патрэбнасцей чала­века.

15. Раскрыйце праблему мэт у кіраванні.

16. Апішыце сутнасць фарміравання і замацавання мэт арганізацыі.

17. У чым сутнасць і ўзаемасувязь функцый кіравання?

18. Ахарактарызуйце пры­знакі функцый кіравання.

19. У чым адрозненне функцый арганізацыі і планавання?

20. Дайце вызначэнне і апішыце сутнасць функцыі матывацыі.

21. Ахарактарызуйце сутнасць функцыі каардынацыя.

22. Якая роля кантролю ў кіраванні?

23. Раскрыйце сутнасць паняцця «арганізацыя».

24. Якія найбольш характэрныя прызнакі арганізацыі?

25. Што такое аб'ект і суб'ект кіравання?

26. Вывучыце знешняе асяроддзе арганізацый Рэспублікі Беларусь.

27. Апішыце нефармальныя нормы рыначных паводзін, тыповыя для Рэспублікі Беларусь.

28. Сфармулюйце асаблівасці беларускага рынку.

29. Раскрыйце сутнасць права ўласнасці і замацаванне яго ў адпаведных законах Рэспублікі Беларусь.

30. Вызначце ролю дзяржавы як знешняй сілы ў дачыненні да эканомікі краіны.

31. Выкладзіце прынцыпы і прыярытэты дзяржаўнай кадра­вай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

32. Апішыце сучасныя кірункі развіцця кіравання персана­лам (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штомесячнага бізнес-ча­сопіса "Дело").

33. Вызначце кадравую структуру сферы культуры.

34. Сфармулюйце патрабаванні да работнікаў сферы куль­туры і вызначце праблемы іх падрыхтоўкі.

35. Дайце характарыстыку кіраўнікам розных тыпаў устаноў культуры (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штотыднёвіка "Ку­льтура").

36. Вывучыце дзеянне агульнага механізму прыняцця рашэння ў рэальнай кіраўнічай сітуацыі.

37. Апішыце ўмовы пэўнасці і нявызначанасці пры рас­пра­цоўцы і прыняцці кіраўнічага рашэння.

38. Сфармулюйце паняцце эфектыўнасці выбару рашэнняў.

39. Раскрыйце сутнасць трансакцыйных выдаткаў у працэсе прыняцця кіраўнічых рашэнняў.

40. Растлумачце ўплыў арганізацыйнай культуры на дзейнасць менеджэраў.

41. Апішыцестылі кіравання.

42. Раскрыйцепаводзінскія элементы кіравання.

43. Апішыцеасноўныя элементы камунікацыйнага працэсу.

44. Сфармулюйце паняцце кіраўніцкай інфармацыі і дайце яе класіфікацыю.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне. – Мн.: Беларусь, 1997. – 92 с.

2. Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 87. – С. 7–22.

3. Виханский, О. С. Менеджмент /О. С. Виханский,А. И. Нау­мов. – М.: Экономистъ, 2004. – 288 с.

4. Кабушкин, Н. И. Основы менеджмента / Н. И. Кабушкин. – М.: Новое знание, 2004. – 336 с.

5. Краткий экономический словарь / под ред. А. Н. Азрилияна. – М.: Ин-т новой экономики, 2005. – 1088 с.

6. Лафта, Дж. К. Менеджмент: учеб. пособ. / Дж. К. Лафта. – М.: ТК Велби, 2004. – 592 с.

7. Масилевич, Н. А. Основы менеджмента: учеб. пособ. для студентов неэкон. специальностей / Н. А. Масилевич. – ИВЦ Минфина, 2004. – 144 с.

8. Мескон, М. Х. Основы менеджмента / М. Х. Мескон, М. Аль­берт, Ф. Хедоури. – М.: Дело, 2005. – 720 с.

9. Основы менеджмента: учеб. для вузов / под ред. Д. Д. Вачугова. – М.: Высш. школа, 2001. – 367 с.

10. Основы менеджмента: учеб.-практ. пособ. / И. В. Балдин, Н. П. Беляцкий, Л. В. Дорошек [и др.]. – Мн.: БГЭУ, 2002. – 112 с.

11. Пусель, В. В. Основы менеджмента: учеб. пособ. / В. В. Пу­сель. – Минск.: МГЭИ, 2006. – 44 с.

12. Словарь-справочник менеджера / под ред. М. Г. Лапусты. – М.: ИНФРА-М, 1996. – 608 с.

13. Саркисов, С. Э. Менеджмент: словарь-справочник / С. Э. Сар­кисов. – М.: Анкил, 2005. – 808 с.

14. Феденя, А. К. Основы менеджмента: учеб. пособ. / А. К. Фе­деня. – Мн.: Бестпринт, 2003. – 324 с.

15. Шепелев, Е. М. Менеджмент / Е. М. Шепелев, А. В. Дятлов [и др.].– Ростов-на-Дону: Феникс, 2003. – 352 с.

Дадатковая

 

1. Беляцкий, Н. П. Управление персоналом / Н. П. Беляцкий.– Мн.: Интерпресссервис; Экоперспектива, 2003. – 352 с.

2. Грыгаровіч, Я. Д., Смолік, А. І. Прыкладная культуралогія / Я. Д. Грыгаровіч, А. І. Смолік. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 216 с.

3. Демчук, М. И. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Мн.: РИВШ БГУ, 2003. – 342 с.

4. Клок, К. Конец менеджмента и становление организационной демократии / К. Клок, Дж. Голдсмит. – СПб.: Питер, 2004. – 368 с.

5. Курс МВА по менеджменту / под ред. А. Р. Коэна. – М.: Альпина Бизнес Букс, 2004. – 507 с.

6. Максвелл, Д. 21 обязательное качество лидера / Д. Максвелл. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 176 с.

7. Менеджмент: учеб. пособ. / под ред. Э. М. Короткова. – М.: ИНФРА-М, 2005. – 220 с.

8. Маслоу, А. Г. Мотивация и личность / А. Г. Маслоу. – СПб.: Евразия, 2001. – 478 с.

9. Огвоздин, В.Ю. Краткий курс менеджмента: учеб. пособ. / В. Ю. Огвоздин. – М.: Изд. «Финпресс», 2004. – 176 с.

10. Орлов, А. И. Менеджмент в техносфере / А. И. Орлов. – М.: Издательский центр «Академия», 2003. – 384 с.

11. Паркинсон, С. Н. Искусство управления / С. Н. Паркинсон, М. К. Рустомджи. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2001. – 272 с.

12. Салмон, Р. Будущее менеджмента / под ред. Е. В. Минеевой. – СПб.: Питер, 2004. – 298 с.

13. Суша, Н.В. Основы менеджмента / Н. В. Суша. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 176 с.

14. Тейлор, Ф.У. Принципы научного менеджмента / Ф. У. Тей­лор. – М., 1991. – 276 с.

15. Флиер, А.Я. Исторические типы культуры / А.Я.Флиер // Культурология для культурологов. – М.: Академический Проект, 2000. С. 171–177.

16. Форд, Г. Моя жизнь, мои достижения / Г. Форд. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 352 с.

17. Чудновская, С. Н. История менеджмента / С. Н. Чудновская. – СПб.: Питер, 2004. – 239 с.

18. Янчевский, В. Г. Основы менеджмента / В. Г. Янчевский. – Мн.: ТетраСистемс, 2004. – 224 с.

 

Вучэбнае выданне

АСНОВЫ МЕНЕДЖМЕНТУ

 

 

Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі

“менеджмент сацыякультурнай сферы”

 

 

Рэдактар В. Б. Кудласевіч

Тэхнічны рэдактар А. У. Гіцкая

 

 

Падпісана ў друк 2007 г. Фармат 60×841/16.

Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк. 1,39. Ул.-выд. арк. 1,0.

Тыраж экз. Заказ

 

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія № 02330/0131818 ад 2.06.2006 г.

 

Надрукавана на рызографе

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

220007, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія ЛП № 496 ад 25.06.2002 г.

АСНОВЫ МЕНЕДЖМЕНТУ

 

Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі

“менеджмент сацыякультурнай сферы”

Мінск 2007

Распрацавана

А. І. Сцепанцовым, ст. выкладчыкам кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універ­сітэта культуры і мастацтваў

 

Рэцензенты

М. М. Каралёў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

Л. І. Ракавецкая, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры

 

 

Рэкамендавана да выдання прэзідыумам вучэбна-метадыч­нага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мас­тацтваў (пратакол № 5 ад 13.02.2007 г.)

 

УСТУП

 

“Асновы менеджменту” - базавы курс менеджменту для студэнтаў па спецыялізацыі “менеджмент сацыяльнай і куль­турнай сферы”. Агульны аб'ём курса - 8 гадзін лекцыйных заняткаў, 20 гадзін семінарскіх заняткаў.

Мэта курса - спрыяць усведамленню студэнтамі сваёй пра­фесійнай прыналежнасці да менеджменту, фарміраваць у іх трывалыя прафесійныя ўсталёўкі для працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту, яго асаблівасці і формы.

Задачы курса:

- вывучыць асноватворныя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыі;

- асвоіць сістэму навуковых ведаў, тэарэтычныя асновы кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджменту навуко­вымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб аргані­зацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі эфектыўнага кіраван­ня імі;

- выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.

Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяль­нага кіравання; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прын­цыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; аргані­зацыйныя структуры кіравання ўстановай (прадпрыемствам); чалавечыя адносіны як важную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязей і супрацоўніцтва; сутнасць кіраўнічых рашэнняў; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:

- менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і са­цыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;

- дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным ук­ладзе ў сучасную кіраўнічую думку;

– найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;

- агульнайсістэме рыначных інстытутаў менеджменту;

– тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;

- стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;

- розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгод­ненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязей;

- агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння (выяўленне праблемы, аналіз, распрацоўка альтэрнатыў, праг­ноз, аналіз і сінтэз крытэрыяў, адзнакі альтэрнатыў, выбар ра­шэння, выкананне рашэння, кантроль выканання рашэння).

Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:

- аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеян­няў па ператварэнні рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўна­моцтваў кіраўніка, яго паводзінскімі дзеяннямі;

- распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, не­парыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);

- выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;

- індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;

- выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання карэктных азначэнняў.

Самастойная праца студэнтаў накіравана на пошук неабход­най інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кан­тэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраў­нічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.

Напрыканцы курса прадугледжваецца кантрольны тэст і іс­пыт па пройдзеным матэрыяле.

Праграма курса "Асновы менеджменту" распрацавана ў ад­паведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці Э.01.09.00 “менеджмент”.

 

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА

 

Назвы тэм Колькасць гадзін
усяго лекцыі сем. зан. сам. раб.
Тэма 1. Сутнасць менеджменту. Канцэпцыя эвалюцыі кіравання        
Тэма 2. Агульная сістэма рыначных інстытутаў менеджменту        
Тэма 3. Мэты і функцыі кіравання ў сістэме катэгорый менеджменту        
Тэма 4. Паняцце і значэнне кадравага менеджменту        
Тэма 5. Асноўныя школы кіравання і іх уклад у кіраўнічую практыку        
Тэма 6. Прынцыпы і метады менеджменту        
Тэма 7. Працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту        
Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементы        
Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)        
Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў        
Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае кіраванне арганізацыяй        
Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні        
Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні        
Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва        
Усяго...        

 

ЗМЕСТ КУРСА

Тэма 1. Сутнасць менеджменту.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-11; просмотров: 316; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.16.229 (0.138 с.)