Сям’я сабакавыявыя (Canidae). 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сям’я сабакавыявыя (Canidae).



Воук (Canis lupus) 100-150см,хв35-50см.25-55кг.Стацыі:усюды,аддае перавагу каля насел пунктау з развітай жывёлагад.Гон студзень-сакавік. Пасля самец і самка жывуць разам і робяць логава паблізу вады.Цяж 65 дз. 5-8 ваучанят.Палавая спел у канцы 2г. мяса лася,казулі, аленя,дзіка,зайца,птуш,хатн жыв, плады,ягады. Шкодны,знішчаецца. Лісіца звычайная (Vulpes vulpes) 64-73см,хв35-45см,4-6кг.Стацыі:розныя лясы,акрамя глухіх,суцэльных.Жыве у норах,будуе на узвышшах.Цечка люты-сакавік.Цяж 53-55дз. 4-5дз.Палваспел10-11мес. грызуны,птушкі і яйкі,паузуны, насякомыя,ягады,фрукты.Карысныя для лх. Янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides) Акліматыз.60-75см,6-7кг.Стацыі:лясы рэчышчау, невялікія ляскі на лугах.Рые норы,або у барсуковых, лісіных,зрэдку пад вываратнямі др каранёу. Гон люты-сакавік.Палаваспел 10-11мес. Цяж 60дн,5-7дз. грызуны,амфібіі, рэптыліі, малюскі, рыба, насякомыя, чарвякі, яйкі,птушкі, насенне, ягады.

 

Сям'я Мядзведзевыя (Ursidae).

Уваходзяць у атрад Драпежнікі (Carnivora). Мядзведзевыя ўключаюць 7 в найбольш вялікіх з сучасных драпежнікаў. Магутны целасклад. Тоўстая кароткая шыя. Шырокая ў аснаванні галава, кароткая морда. Афарбоўка вар’юе ад белай да цёмна-бурай і бліскуча-чорнай. Даўжыня цела да 2 м.. Вага 150–200 кг і больш (белы мядзведзь да 700 кг). Буры мядзведзь (Ursus arctos) – самы буйны драпежнік у Беларусі, даволі рэдкі (100-200 асобін), занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, пашыраны ў Віцебскай, на поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей. Трымаецца старых змяшаных і ігліцавых лясоў з наяўнасцю буралому.Даўжыня цела мядзведзя 130–185 см, хваста 6–13 см, маса 113–270 кг. Гон праз год у чэрвені–ліпені. Цяжарнасць каля 7 месяцаў. Самка нараджае 1–2 дзіцяняты ў канцы студзеня. Палавой спеласці дасягае на 3 годзе жыцця. Дзіцянят бягучага года называюць ланчакамі, прошлага года – пястунамі.Харчуецца мядзведзь смактунамі, паўзунаміі, амфібіямі, птушкамі і іх пакладамі, ягадамі, аўсом(усяедны).Улічваючы іх малую колькасць, маюць абмежаванае гаспадарчае значэнне, падлягаюць ахове.

42.С-ва куніцавыя самая вялікая, разнастайная, разам з тым гаспадарча важная сям’я атрада. Уключае найбольш дробных прадстаўнікоў атрада. У большасці стройнае выцягнутае цела. Маюць пальца-ступняходныя або ступняходныя канечнасці. Хвост пушысты або лахматы. У асновы хваста размешчаны залозы з рэзка пахнучымі выдзяленнямі. Валасяны покрыў звычайна густы і мяккі, рознай афарбоўкі. У сям’ю ўваходзяць 70 відаў. У Беларусі сустракаюцца толькі 8. Ласка (Mustela nivalis) пашырана па ўсёй Беларусі. Трымаецца ўскрайкаў лесу, верхавых балот, закустараных лугоў і сялібаў чалавека,характэрна сезонная зменлівасць футра. Летам яно зверху карычнева-бурае, а знізу белаватае. Зімой усё футра белае. Гнёзды робіць ў норках грызуноў. Харчуецца мышападобнымі грызунамі. Магчыма зрэдку разбурае гнёзды птушак, выпівае яйкі, з’ядае птушанят. Карысна для лясной гаспадаркі. Паляўнічае значэнне нязначнае. Гарнастай (Mustela erminea) Аддае перавагу берагам рэк, азёраў, якія пакрытыя хмызнякамі.Футра кароткае, мяккае і густое. Летам верхняя частка галавы, шыі, спіны, вонкавай паверхні лап і палова хваста буравата-карычневыя. Канцавінка хваста чорная. Харчуецца мышамі, вадзянымі пацукамі, вельмі рэдка земнаводнымі і паўзунамі, пакладамі птушак і птушанятамі, вусякамі.Карысны для лясной гаспадаркі від. Значэнне для паляўнічай справы невялікае. Тхор лясны (Mustela putorius) часта селіцца ў берагавых зарасніках рэк, звычайны на лясных высечках, асабліва на балоце, па ўскрайках лесу. Тулава выцягнутае, лапы адносна кароткія. Харчуецца мышамі, птушкамі, жукамі. Наведвае птушкафермы і месцы ўтрымання птушак сялянамі.Для лясной гаспадаркі карысны звярок, бо знішчае шмат мышэй. Аб’ект палявання – мае прыгожае футра. Еўрапейская норка (Mustela lutreola) – гэта каляводны звярок, які мае зараз абмежаванае пашырэнне на Беларусі, таму што ў канкурэнтных адносінах з норкай амерыканскай прайгравае. Харчуецца ў асноўным мышамі, яшчаркамі, жабамі, рыбай, радзей рачнымі ракамі, жукамі і іншымі вусякамі, зрэдку з’ядае птушак, асабліва вывадкі вадаплаўных.З-за малой колькасці мае для лясной і паляўнічай гаспадаркі невялікае значэнне. Падлягае ахове. Амерыканская норка (Mustela vison) – акліматызаваны від. У адрозненні ад еўрапейскай, у якой белыя верхнія і ніжнія губы, у амерыканскай белая ніжняя губа. Лясная куніца (Martes martes) – звычайны від для Беларусі. Месца пражывання – старыя высакаствольныя змешаныя лясы з наўнасцю дуплістых дрэў. Чыстых ігліцавых лясоў і пралескаў пазбягае. Харчуецца грызунамі, кратамі, вавёркамі, птушкамі, яшчаркамі, вусякамі, ягадамі.Для лясной гаспадаркі карысны від. Мае важнае значэнне для паляўнічай гаспадаркі як пушны звярок. Блізкі да яе від па біялогіі каменная куніца (Martes foira), якая сустракаецца значна радзей. Барсук (Meles meles) пашыраны па ўсёй Беларусі, аднак колькасць невысокая, таму занесены ў Чырвоную кнігу. Аддае перавагу сухім тыпам лесу, у якіх глеба лёгка паддаецца рыццю. Узровень грунтовых вод павінны быць глыбокім. Норы робіць недалёка ад вадаёму, куды ходіць на вадапой. Страва ў барсука разнастайная(вусякамі, чарвякамі, малюскамі, жабамі, паўзунамі, мышамі, ягады, карані раслін, грыбы).Для лясной гаспадаркі карысны звер, бо знішчае грызуноў, узрыхляе подсціл. Від падлягае ахове. Выдра (Lutra lutra) сустракаецца ва ўсіх раёнах Беларусі. Насяляе берагі рэк, азёраў, старыц, аддае перавагу лясным рачулкам, якія не замярзаюць і багатыя рыбай. Жыве ў норах. Харчуецца галоўным чынам рыбай, а таксама лягушкамі, ракамі, вадзянымі палёўкамі, вадзянымі вусякамі.Для лясной гаспадаркі значэння не мае.

Сям’я Каціныя (Felidae).

Рысь (Felis lynx) Не шматлікі від. 75-110см,хв20-30см.7-16кг.Стацыі:глухія старыя машаныя і шыракал лясы з густым падлескам.У перыяд размнажэння сярод буралому і каранёу дрэу будуе логава.Гон люты-сакавік.Цяж 9-10 тыд.Дзіц 2-4 нараж у маі-чэрвені.Палаваспел на 2 год.Харч:зайцы,казулі,аляняты.Для лх знач не мае.У ЧК.

 

Сям’я Янотавыя (Procyonidae).

12 відау. Янот-паласкун (Procyon lotor) Аккліматызаваны.Сярэднія размеры,масіунае укарочанае тулава,вострая морда.8кг.Стацыі:ліст леса з арэхамі і фруктамі і дуплістымі дрэвамі,сады.Жыве у дуплах дрэу,норы барсукоу.начны.Зімой спіць.Харч:лягушкі,насекомыя, чарапахі, яшчаркі, ягады, яблакі, жолудзі. Янот-манагам.Цечка февраль,іногда летам.Цяжар 63дня.3-8дз у крас-маі.Палава зр 1г.

 

45.Сям’я Дзікоў (Suidae).

Дзік (Sus scrofa) 140-210см,хв20-25см,самак-120кг,самц-160кг.Пярэдняя частка тулава больш массіуная,чым задняя.Стацыі:мяш і шыракал лясы(дуб-граб,сасн-дуб),летам забал месцы з зараснікам трыснягу,вольхі, лазы(будуе купальні і лёжкі).Гон лістапад-студзень.Цяжар 120 дз.4-6 парасят у сакавіку.Палаваспел 2-3г.Харч:усеядны:парасткі,карані,насенне,плады,бульба,авёс,гарох,чарвякі,насякомыя,малюскі. СП:загонны,з лайкай.

 

Сям’я аленяу (Cervidae).

Казуля (Capreolus capreolus) Самы малы прадст сямейства у РБ.110-130см,хв2.5-3.5см,25-35 кг.У аснаванні хв буйн светла-рыж пляма, люстэрка.Самец мае рогі.Стацыі:разрэджаныя участкі лесу,сасн-ялова-дуб лясы з трав раслін,забалоч кустарн.Цечка жнівень-кастр.Цяжар 9 мес. 1-2 цяляты май-чэрвень.Палаваспел 2-3 г.Харч:летам трав расл:пажарніца,зверабой,метлюжок,асака;зіма:парасткі кустоуя і драун раслін,чарніцы,брусніцы,вераск.Для лх знач не мае. СП:загонны,з лайкай. Высакародны алень (Cervus elaphus ) Рэаклімат.Даволі буйная жывёліна.170-240см,Н=140см,хв15-20см,140-220кг.Самцы буйней за самак,маюць рогі і люстэрка. Стацыі:шыракал і мяшаныя лясы з добра разв падлескам,палямі,травянымі балотамі,вадапоямі,але не вельмі густы.Роу(гон) верасень-кастр.Цяжар 8 мес.У сяр лета 1-2 цялят.Палаваспел 16-17 мес.Харч:кустовая расліннасць (лісце,парасткі чарніц, каліны, брызгліны, малін, чаромхі, крушыны),травы(пажарніца,капытнік,канюшына,аусяніца,асака).Калі іх шмат-адмоуны уплыу на лх.СП:загоны з лайкай і з падыходу на роу. Лось (Alces alces) Самы буйны прадстаунік аленевых. 240-280см, Н=170-190см, хв3-4см, 250-400кг. На шыі грыва.Рогі у самцоу.Стацыі:зіма:сухадольны тып лесу з добрым падлескам,падростам асіны,сасны,чарніцамі;летам:забалочаныя участкі,лазняк,буйн трава.Гон жнівень-кастрычнік.Роу на 2км. Цяжар 8.5 мес, 1-3 цяляты у маі-чэрвені.Харч:малад параст,лісце лазняку,рабіны,асіны,сасны,крушыны,кара;высокая трава і паукусцікі,чарніцы,брусніцы;зімой парасткі.СП:загонам і з лайкай.

Сям’я Пустарогіх (Bovidae)

Бычыя. Зубр (Bos bonasus) Самы буйны прадст фауны у РБ.2,3-3,5м,Н=1,5-2,0м,450-900кг. Самцы значна буйней.Пярэдняя частка масіуней задней. Стацыі:шыракал і змяш лясы з добрым падлескам, палянамі,мноствам трау. Гон ліпень-кастрычнік. Цяжар 9 мес. Цяляты у маі-чэрвені.Палаваспел 3 гады.У стадыі рэакліматызацыі

 

48.Cучасны стан і перспектыва зубра ў РБ.

Зубр (Bos bonasus) – самы буйны прадстаўнік фауны Беларусі. Папуляцыя зубра налічвае каля 470 асобін. Асноўная колькасць зубра знаходзіцца ў дзяржаўным нацыянальным парку «Белавежская пушча». У выніку штучнага рассялення маюцца невялікія папуляцыі ў Барысаўскім, Асіповіцкім, Валожынскім і Петрыкаўскім раёнах. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Папуляцыя знаходзіцца ў стане рэакліматызацыі. Насяляе шыракалісцевыя і змешаныя лясы. Аддае перавагу ўчасткам лесу з добра развітым падлескам, палянам і мноствам разнатраўя. Зубраў ў Беларусі мала, таму значнага ўздзеяння на лясныя фітацэнозы не аказвае. Мае абмежаванае паляўнічае значэнне. Здабываецца ў ходзе селекцыйнага адстрэлу.

.

49.Уплыў звяроў на санітарны стан і біялагічную ўстойлівасць лесу,пашкоджванне лясных раслін смактунамі і абарона насаджэнняў.

Санітарны стан лесу вызначаецца колькасцю здаровых дрэў у фітацэнозах – чым больш здаровых дрэў і чым менш хворых, тым лепшы санітарны стан лесу. Жывёлы ў лесе сваёй дзейнасцю (погрызы, поедзі, абкусы) спрыяюць захворванню дрэў. Яны ствараюць шляхі пранікнення патагена ў дрэва. Біялагічная ўстойлівасць праяўляецца праз устойлівасць усіх кампанентаў лясной экасістэмы. Здольнасць лесу да ўзнаўлення і пагаршэнне апошняга пад уплывам звяроў – знакавы момант у біялагічнай устойлівасці лесу. Лес, які не здольны аднаўляцца, страчвае біялагічную ўстойлівасць. Так, апалыя і пасеяныя жалуды і другое насенне асабліва пакутуюць ад мышападобных грызуноў. Інтэнсіўней за ўсё яны знішчаюць насенне, якое пасеяна восенню. Найбольшую шкоду прычыняюць жаўтагорлыя і лясныя мышы і рыжыя палёўкі. Яны з’ядаюць не толькі свежае, але і ўжо прарослае насенне, а таксама маладыя расліны. Ступеня пашкоджання залежыць ад шчыльнасці папуляцый звяркоў у фітацэнозах. Чым вышэй шчыльнасць звяроў, тым большыя страты нясуць кампаненты лясной экасістэмы, што выклікае памяншэнне біялагічнай устойлівасці. Высокая шчыльнасць звяроў, асабліва капытных, выклікае ўтварэнне шчыльна выбітых сцяжынак. На сцяжынках умовы аэрацыі, увільгатнення змяняюцца ў негатыўны для раслін бок. Пазітыўны ўплыў, які мае месца, калі ў працэсе жыццядзейнасці звяроў утвараецца вялікая колькасць вадкіх і цвёрдых экскрэментаў, пападанне якіх у глебу абагачае яе карыснымі для раслін рэчывамі, не кампенсуе адмоўнага ўздзеяння.Такім чынам, лясныя звяры аказваюць прамы (у асноўным кормячыся) і ўскосны (праз змяненне ўмоў росту) уплыў на дрэвастой, падрост, падлесак, жывое наглебавае покрыва, подсціл і глебу, ставяць пад пагрозу існаванне фітацэнозаў.

 

50.Узаемаўплыў жывёл у лесе

Роля звяроў у жыцці лесу не абмяжоўваецца ўплывам на расліннасць, мёртвае наглебавае покрыва і глебу. Значная частка іх харчуецца іншымі жывёламі, знішчаючы пры гэтым вялікую колькасць шкоднікаў лесу. Шкодных вусякоў знішчаюць землярыйкі, краты, вожыкі, кажаны, барсукі, куніцы і іншыя. Падлічана, што адна звычайная буразубка за год з’ядае 5,5 кг розных вусякоў. Землярыйкі спажываюць у суткі колькасць стравы, роўную 116–203% іх уласнай вагі. Змесціва страўніка лятучых мышэй складае 30% і больш вагі іх цела. Звяры знішчаюць шматлікіх шкоднікаў лесу, у тым ліку такіх небяспечных, як лічынкі майскіх хрушчоў, лялячкі дубовых хахлатак і ліставёртак, бабачак і гусеніц шаўкапрада. Вялікую колькасць дробных грызуноў з’ядаюць лісіца, янотападобны сабака, гарнастай, ласка і куніца. Колькасць зайцоў паніжаюць лісіца, воўк, рысь. Папуляцыя ваўка ў Беларусі штогод з’ядае 5000–6000 дзікоў, 5000–6000 ласёў, 200 аленяў.Такім чынам, паміж папуляцыямі жывёл існуюць цесныя сувязі, ажыццяўляецца ўзаемнае натуральнае рэгуляванне колькасці.

51.Уздзеянне звяроў на пладаноскасць і натуральнае ўзнаўленне лесу.

Звяры – частка лясной экасістэмы, яе кампанент, які знаходзіцца ў цеснай залежнасці і ўзаемадзеянні с іншымі кампанентамі. Таму важна вызначыць, як уплываюць звяры на пладаноскасць, натуральнае і штучнае ўзнаўленне лесу, жывое наглебавае покрыва, лясны подсціл, адзін від на другі.Многія звяры ядуць насенне і плады розных дрэў і хмызнякоў, у тым ліку каштоўных у лесагаспадарчых адносінах: сасны, елкі, дуба. Да ліку відаў, якія інтэнсіўна знішчаюць насенне дрэў і хмызнякоў, адносяцца вавёрка, мышы, буразубкі. Вавёрка зімой часта «стрыжэ» мноства канцавых парасткаў елкі і выгрызае з іх кветкавыя почкі. Пад дрэвамі, дзе яна корміцца можна, знайсці да 500 парасткаў, на кожным з якіх было па 6–7 почак. Частка насення губляецца на лясны подсціл, глебу. Тут іх знаходзяць і ядуць дробныя грызуны. Улічваючы высокую колькасць грызуноў у лесе і іх пражорлівасць, можна ўявіць тую велізарную колькасць насення, якое ўжо не прарасце. Жалуды таксама ахвотна паядаюцца мышамі. У суткі адна мыш спажывае каля 4 жалудоў. У гады невысокіх ураджаяў у дубровах такое дзеянне мышэй істотна падрывае магчымасць узнаўляльнага працэсу. У найбольшай ступені ад мышэй пакутуюць ураджаі жалудоў, арэхаў арэшніку і арэшкаў ліпы.Адчувальны ўрон запасам насення могуць нанесці капытныя – дзікі, алені.Такім чынам, прыведзеная інфармацыя сведчыць пра пэўную адмоўную ролю звяроў у працэсе ўзнаўлення лесу.У тым выпадку, калі запасы, зробленыя грызунамі, апынуцца забытымі, насенне прарасце. Насенне можа разносіцца ў страваварыльным канале звяроў, трапляючы затым на зямлю з экскрэментамі і не губляючы пры гэтым сваёй узыходжасці.Лясны подсціл пранізаны лабірынтамі хадоў кратоў, палёвак, мышэй і землярыек – гэта садзейнічае яе аэрацыі і мінералізацыі, лепшаму паглынанню атмасферных ападкаў. Перарытая звяркамі глеба набывае гарахаватую і дробнаарэхаватую структуру. Дзякуючы разгалінаванай сістэме хадоў, глеба добра забяспечваецца паветрам і вільгаццю, што садзейнічае трансфармацыі, а рэшткі стравы, якія заносяцца ў норы, экскрэменты, што застаюцца там, і трупы саміх жывёл абагачаюць глебу арганічнымі рэчывамі і ў выніку павышаюць яе ўрадлівасць.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-14; просмотров: 209; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.217.203.172 (0.018 с.)