Тэхнічнае прыцягненне птушак. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэхнічнае прыцягненне птушак.



Важная роль птушак – утрымліванне на пэўным узроўні колькосці шкоднкаў, не дапускаючы успышак іх размнажэння. Дуплагнязднікі – стварэнне штучных дуплянак. Домікі бываюць 4-ох памераў. 1-сінічнікі Д-3см (сініцы, попаўзні, рудахвосткі, валасяніцы), 2- шпакоўні Д 4,5-5см (шпакі, дзятлы, гіль, стрыжы). 3 – вялікія д 8-10см. (ягалак, сваграка, дробныя сакаліныя). 4- буйныя Д 12-15см.(некаторыя віды качак, гогаль, крохаль). Патрабаванні да штучных домікаў: робяць з дошак 2-2,5см. Шчыльныя гнездавыя камеры адпавядаюць памерам птушак. Вешаюць домікі у месцах дзе натуральнае існаванне птушкі. Летка павернута на поўдзень ці усход, радзей на захад. Адзін раз у год домікі чысцяць. Каб пазбавіцца ад паразітаў, якія есць на птушках, дно доміка робяць з сеткі. Зімівыя птушкі: ствараюць кармушкі. Для прыцягнення птушак у лес ствараюць падлесак (месца гнездавання).

28. Ахоўны рэжым вядзення лясной гаспадаркі ў адносінах да птушак.

У лесе ажыццяўляюцца высечкі галоўнага карыстання, высечкі догляду, лесааднаўленне, нарыхтоўка насення, ягад, грыбоў, жывіцы, сена, лекавых траў. Усё гэта з’яўляецца фактарам прамога або ўскоснага ўздзеяння на птушак. Рацыянальнае выкарыстанне лясных угоддзяў, якія заселены птушкамі, мае на ўвазе захоўванне ўгоддзяў, змену і павышэнне вытворчасці іх ва ўсіх магчымых для гаспадаркі кірункахках. З улікам біялогіі птушак, значнасці работ і мэтазгоднасці часу іх правядзення шкода можа быць паменшана, калі, па-першае, падыходзіць да выкарыстання ўгоддзяў, па- другое, работы якія супадаюць па часе з гнездаваннем птушак, праводзіць у абмежавныя тэрміны, па-трэцяе, распрацаваць арганізацыйныя формы выкарыстання ўгоддзяў. Пры выкарыстанні вусякаедных птушак у лясах неабходна мець на ўвазе, што аптымальна спрыяльная структура птушынага насельніцтва тая, пры якой на адзінку плошчы фітацэнозу прыходзіцца найбольшая відавая разнастайнасць птушак і найбольшая шчыльнасць кожнага віду. У чыстых дрэвастоях усіх груп лясоў разнастайнасць птушак меншая і верагоднасць успышак размнажэння энтамашкоднікаў большая. Каб утварыць у такіх дрэвастоях спрыльныя ўмовы для дзейнасці птушак, недастаткова штучных гняздоўяў або дуплістых дрэў. Неабходна палепшыць саму структуру фітацэнозу, пры якой павялічыцца не толькі колькасць драпежнікаў, але і птушак, якія гняздуюцца адкрыта Лепшымі метадамі абагачэння птушынага насельніцтва, напрыклад, у сасновых лясах, з’яўляюцца: у сасняках верасовых увядзенне падросту з лісцевых парод.У яловых лясах істотнае значэнне для птушынага насельніцтва мае таксама яруснасць дрэвастою. Таму неабходна ў ельніках утварэнне шматярусных фітацэнозаў і ўвядзенне падлеску з лісцевых парод;. Узмацніць значэнне прафілактычнай дзейнасці птушак у алешніках можна прыцягненнем птушак дуплагнёзднікаў і дапушчальным зрэджваннем полагу за кошт другасных парод.

Дубравы характарызуюцца большай разнастайнасцю птушак. У абагачэнні саставу яны практычна не маюць патрэбы, але колькасць птушак можа быць павялічана. У бярозавых лясах праводзіць тыя ж мерапрыемствы, што ў сасняках.

29.Уплыў птушак на раслінасць і іншых жывых істот.

Вялікі ўплыў аказваюць птушкі на наземную расліннасць. Яны збіраюць раслінны матэрыял для будовы гнёздаў, дзяўбуць дуплы, ужываюць насенне самых розных травяністых, дрэвавых і хмызняковых відаў, тым самым уздзейнічаюць на плоданашэнне і натуральнае ўзнаўленне іх. Акрамя пладоў, птушкі з’ядаюць і вегетацыйныя часткі раслін, чым аказваюць істотны ўплыў на стан фітамасы супольніцтваў. Асабліва вялікую ролю пры гэтым выконваюць раслінаедныя і птушкі з змешаным харчаваннем (дразды, сойкі, дзятлы, берасцянкі і іншыя). Глушцы ўжываюць корм, які складаецца з частак 19 відаў раслін, цецярукі – звыш 70, арабакі – каля 50 відаў. Сярод кармоў гэтых птушак пупышкі, каташкі, парасткі, ягады, лісты, бутоны і кветкі самых розных дрэў, хмызнякоў і траў. Большасць птушак з’яўляюцца натуральнымі ворагамі многіх жывёл, асабліва вусякоў, якіх паглынаюць у вялікай колькасці. У знішчэнні шкодных вусякоў прымаюць удзел амаль усе віды лясных птушак і найперш за ўсё зязюлі, дзятлы, лялякі і шматлікія прадстаўнікі атрада вераб’інападобных. Сярод іх нават раслінаедныя птушкі (чыжы, зелянушкі, шчаглы), якія ў гнездавы перыяд, убачыўшы скапленне вусякоў, лёгка мяняюць характар харчавання і пачынаюць імі ўзмоцнена сілкавацца.

30.Птушкі, якія занесены ў Чк РБ.

Да 1 катэгорыі аднесены віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, выратаванне іх немагчыма без ажыццяўлення спецыяльных мер(чорнаваллёвага гагача, скапу, арла-вужаеда, арла-карліка, вялікага арляца, арла-маркута, арлана-белахвоста, сокала-падарожніка, пардву, паляніка, пугача, барадатую кугакаўку, сіпуху, шчурку-пчалаедку). Да2катэгорыі аднесены віды, колькасць якіх яшчэ адносна высокая, але скарачаецца катастрафічна хутка, што ў недалёкім будучым можа паставіць іх пад пагрозу знікнення(чапля-бугай, чапля-лазянік, качка-шылахвостка, белавокі нырок, вялікі савук, чырвоны коршун, чорны коршун, сокал-шулёнак, сокал пустальга, шэры журавель, вялікі кулён, малая чайка, малая крычка, балотная сава, сіні сізаграк). Да3 катэгорыі аднесены рэдкія віды, якім зараз не пагражае знікненне, але трапляюцца яны ў такой невялікай колькасці або на такіх абмежаваных тэрыторыях, што могуць знікнуць пры неспрыяльных зменах асяроддзя пражывання пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў(шэрашчокую коўру, вялікую белую чаплю, чорнага бусла, гусь-піскульку, шэрую гусь, драча, даўганосага савука, малога арляца, сокала-дрымлюка, залацістую сеўку, вялікага зуйка, крыўка, куліка-селянца, куліка-марадунку, дубальта, шызую чайку, сярэдняга кулёна, даўгахвостую кугакаўку, белашчокую рыбачку, звычайнага зімародка, зялёную жаўну, жоўтагаловага дзятла, беласпіннага дзятла, белую сініцу, садовую стрынатку, жаўрука-смяцюха, палявога свірстуна, валасяніцу-белашыйку, вусатую сініцу). Да 4 катэгорыі аднесены віды, біялогія якіх вывучана недастаткова, колькасць і стан выклікаюць трывогу, аднак недахоп звестак не дазваляе аднесці іх да адной з указаных вышэй катэгорый(чапля-кваква, малы пагоніч, кулік-паручайнік, стучок, соўка-сплюшка, сыч-сіпель, вераб’іны сычык, чарналобы грычун, вяртлявая чаротаўка). Да5 катэгорыі аднесены віды, якія адноўленыя. Стан іх дзякуючы прынятым мерам аховы, не выклікае больш боязні, але яны не падлягаюць яшчэ прамысловаму выкарыстанню і за іх папуляцыямі неабходны пастаянны кантроль.Паспяховае вырашэнне праблемы аховы птушак магчыма пры стварэнні эфектыўнай заканадаўча-прававой сістэмы аховы жывой прыроды. Важным з’яўляецца карэктоўка вытворчых мерапрыемстваў у сельскай, лясной, рыбнай і паляўнічай гаспадарцы з улікам інтарэсаў аховы птушак. Добра адаб’ецца на папуляцыях птушак уніфікацыя і пашырэнне сеткі ахоўных прыродных тэрыторый рознага статусу і рангу, павышэнне іх ролі ў захаванні рэдкіх відаў.

31.Cучасны стан і перспектыва глушца ў РБ.

Глушэц (Tetrao urogallus) нешматлікі аседлы від, які гняздуецца. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем крайняй паўднёва-заходняй часткі Брэсцкай і паўдневаўсходняй часткі Гомельскай абласцей. Аддае перавагу саснякам па сфагнавым балоце, навакол якога сасновыя бары з дамешкам елкі. Агульная колькасць 2500–3000 пар. Мае невялікае лесагаспадарчае значэнне і вельмі важны аб’ект палявання.

 

32.Канструкцыя штучных гняздоўяў для птушак і спосабы развешывання іх у лесе

Развеска гняздоўяў заканчваецца да 20-25 сакавіка, калі на радзіму вяртаюц-ца некаторыя пералётныя віды і пачынаюцца ідлюбныя песні ў асобных асехуй хуй хуйдлых відаў.Домікі робяць чатырох асноўных памераў: самыя дробныя, або сшічнікі, з дыяметрам лётнай адіуліны 3 см для сініц, попаўзняў, га-рыхвостак, мухаловак; шпакоўні сярэдніх памераў з дыяметрам лётнай адтудіны 4,5-5 см для шпакоў, дзятлаў, свіргуляў; вялікія домікі з дыяметрам лётнай адтуліны 8-10 см для галак, сіваваронак, дробных сакаліных; самыя буйныя з дыяметрам лётнай адтуліны 12-14 см пры-цягваюць качак - гогаля, лутка, вялікага крахаля.Патрабаванні да штучных гняздоўяў наступныя. Домікі робяцца з дошак або дуплістага дрэва. Яны павінны быць моцныя, шчыльныя, гнездавьш камеры павінны адпавядаць памерам птушкі. Таўшчыня сценак гняздоўяў 2-2,5 см. Вышыня развескі домікаў (дуплянак) вызначаецца вышынёй натуральных дуплаў у кожнай мясцовасці (для шпакоўняў 5 м і болып, для сінічнікаў - 3-6 м). Лёткі арыентаваныя на ўсход, поўдзень, радзей - захад. Адзін раз у год домікі рамантуюць і чысцяць, вызначаюць іх заселенасць. Для дробных гпушак гняздоўі раз-вешваюць па лесе. Для шпакоў уздоўж ускрайкаў, ліній электрычных перадач, прасек па2-3 штукі на 100 м узлеску. Колькасць гняздоўяў пры-блізна наступная: ігліцавыя лясы 4-6 на 1 га, змешаныя і лісцевыя - 10. У першую чаргу неабходна наблізіць гняздоўі да ачагоў успышак шкоднікаў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-14; просмотров: 181; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.184.214 (0.007 с.)