Тэлеканалы, радыёстанцыі Рэспублікі Беларусь: тыпалогія, асаблівасці зместу і стылю. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэлеканалы, радыёстанцыі Рэспублікі Беларусь: тыпалогія, асаблівасці зместу і стылю.



 

Тыпы, мадэлі і фарматы тэлеканалаў і радыёстанцый Рэспублікі Беларусь. Спалучэнне дзяржаўнага і недзяржаўнага тэлерадыёвяшчання. Рэспубліканскае, рэгіянальнае і мясцовае тэлерадыёвяшчанне. Характарыстыка агульнанацыянальных тэлеканалаў. Тэлекампаніі-вытворцы. Камерцыйныя тэлеканалы. Характарыстыка беларускіх радыёстанцый розных узроўняў. Асаблівасці радыёстанцый ФМ-дыяпазону.

 

Тэхнічныя сродкі тэле-, радыёвяшчання.

Тэхналогія стварэння радыё- і тэлепраграм.

Студыйныя і пазастудыйныя тэхнічныя сродкі стварэння радыёпраграмы. Радыёстудыя: тыповае абсталяванне, прызначэнне. Пазастудыйныя тэхнічныя сродкі. Методыка работы журналіста па-за студыяй.

Апаратна-студыйны комплекс тэлецэнтра. Прызначэнне студый і апаратных тэлецэнтра. Пазастудыйнае тэлевізійнае абсталяванне. ТЖК.

 

Тэхналогія стварэння перадач сучаснага тэлебачання і радыёвяшчання.

 

Асноўныя этапы стварэння тэлерадыёперадачы: папярэдні этап (фармулёўка ідэі, тэмы, збор інфармацыі, праца з крыніцамі інфармацыі і інш.), вытворчы этап (“production”), фінальны (“postproduction”).

 

10. Асноўныя віды тэлерадыёвяшчання. Іх характарыстыка.

 

Грамадска-палітычнае і мастацкае вяшчанне. Грамадска-палітычнае вяшчанне: інфармацыйнае, спартыўнае, вяшчанне для дзяцей і моладзі і інш. Мастацкае вяшчанне: музычнае, літаратурна-драматычнае.

Асаблівасці функцыянавання відаў вяшчання на радыё- і тэлеканалах розных узроўняў, фарматаў.

 

11. Выяўленча-выразныя сродкі тэле- і радыёжурналістыкі: характарыстыка, выкарыстанне.

 

Выразныя сродкі радыё. Гукавы вобраз. Прыродныя выразныя сродкі радыё (маўленне, шумы, музыка) і стылеўтваральныя (мантаж, гукавая мізансцэна, гукавы грым і інш.)

Выразна-выяўленчыя сродкі тэлебачання. “Мова экрана”: кадр, план, ракурс, мантаж. Віды мантажу (па тэхнічных, мастацкіх характарыстыках і інш.).

 

Інфармацыйныя жанры радыёжурналістыкі.

 

Сучасныя тэндэнцыі ў падачы радыёінфармацыі.

Сутнасць інфармацыйных жанраў радыёжурналістыкі. Функцыянальныя асаблівасці інфармацыйных радыёжанраў. Радыёпаведамленне як асноўны жанр інфармацыйнай радыёжурналістыкі. Віды радыёпаведамленняў. Спецыфіка інфармацыйнай справаздачы. Радыёагляд друку як інфармацыйны жанр. Інфармацыйная радыёкарэспандэнцыя. Радыёінтэрв’ю як метад і жанр інфармацыйнай журналістыкі. Інфармацыйны радыёрэпартаж. Прыклады інфармацыйных радыёжанраў у сучасным эфіры.

 

Аналітычныя жанры радыёжурналістыкі.

 

Жанравая сутнасць аналітычных жанраў радыёжурналістыкі. Тыпалогія аналітычных радыёжанраў. Радыёкаментарый: характар, асаблівасці, віды, прыёмы пабудовы. Радыёвыступленне. Аналітычная радыёкарэспандэнцыя. Рад ыёгутарка як асноўны аналітычны жанр грамадска-палітычных праграм. Віды аналітычнай радыёгутаркі. Аналітычны радыёрэпартаж.

 

Жанры інфармацыйнай тэлежурналістыкі.

Сутнасць інфармацыйных жанраў тэлежурналістыкі. Інфармацыйнае паведамленне (відэасюжэт) як асноўны элемент інфармацыйных праграм. Віды інфармацыйных паведамленняў. Агляд, інтэрв’ю, рэпартаж – жанры інфармацыйнай тэлежурналістыкі. Класіфікацыя тэлевізійнага рэпартажа. Методыка работы тэлежурналіста ў інфармацыйных жанрах.

Жанры аналітычнай тэлежурналістыкі.

 

Аналітыка на тэлеэкране. Сутнасць і прыкметы аналітычных жанраў. Каментарый, агляд, гутарка, ток-шоу, аналітычная тэлекарэспандэнцыя, журналісцкае расследаванне: агульная характарыстыка, функцыі, віды, методыка работы журналіста ў аналітычных жанрах, прыклады.

 

Публіцыстычныя жанры і формы тэлерадыёжурналістыкі.

 

Паняцце публіцыстыкі як літаратурнай і электроннай творчасці.

Радыё- і тэлезамалёўка як самастойны жанр і як структурны элемент іншых публіцыстычных жанраў. Спецыфіка радыё- і тэленарыса. Радыё- і тэлеэсэ як рэдкі жанр электроннай публіцыстыкі. Дакументальная драма – традыцыйны і перспектыўны жанр электроннай публіцыстыкі. Агульная характарыстыка сатырычных жанраў (фельетон, памфлет). Ток-шоу: характарыстыка жанру як размоўнага прадстаўлення.

Публіцыстычныя формы і тэхналогіі. Аўтарская цыклавая публіцыстычная праграма. Кампазіцыя як форма арганізацыі блочнага публіцыстычнага вяшчання. Радыёфільм і тэлефільм і іх жанравая характарыстка. Радыёмост і тэлемост: эвалюцыя тэхнічных сродкаў сувязі.

 

Мастацкае вяшчанне: віды, формы.

 

Асноўныя этапы развіцця мастацкага вяшчання: ад адкрыцця радыёстанцыі Саўнаркама БССР да камерцыялізацыі радыёэфіру.

Віды мастацкага вяшчання (па галінах мастацтва, па інтарэсах аўдыторыі, па форме ўласнасці тэлерадыёканала, па сацыяльна-прафесійных паводзінах).

Жанры і формы мастацкага вяшчання.

Група рэпрадукцыйных жанраў (трансляцыя, рэтрансляцыя і інш.). Група жанраў мастацкай публіцыстыкі.

 

18. Інтэрв’ю як жанр і як метад збору інфармацыі ў радыё- і тэлежурналістыцы.

Інтэрв’ю як метад і як жанр. Інтэрв’ю ў сістэме інфармацыйных жанраў. Спецыфіка радыё- і тэлеінтэрв’ю. Класіфікацыя інтэрв’ю. Інтэрв’ю як самастойная праграма. Кампазіцыя і драматургія інтэрв’ю. Методыка работы журналіста ў жанры інтэрв’ю. Асноўныя патрабаванні да журналіста, які працуе ў жанры інтэрв’ю. Прыклады інтэрв’ю ў сучасным эфіры.

 

Рэпартаж на тэлебачанні і радыёвяшчанні: класіфікацыя жанру.

Рэпартаж на радыё і тэлебачанні як найбольш аператыўны жанр. Асноўныя прыкметы жанру рэпартажа. Рэпартаж як элемент складанай праграмы і як самастойная праграма. Кампазіцыя і драматургія рэпартажа. Элементы рэпартажа (сінхрон, лайф, стэндап). Разнавіднасці рэпартажа. Вобразна-выяўленчыя сродкі рэпартажа. Методыка работы журналіста ў жанры рэпартажа. Вядучыя тэле- і радыёрэпарцёры беларускіх аўдыявізуальных СМІ.

Дакументальныя праграмы на беларускім тэлебачанні.

Вызначэнне сутнасці дакументальных праграм. Дакумент як аснова журналісцкага твора. Дакументальная аснова грамадска-палітычных тэлевізійных праграм розных жанраў. Віды дакументаў.

Дакументальны фільм ад першых “ілюзій рэальнасці” братоў Люм’ер да сучаснай дакументальнай драмы.

Традыцыі беларускіх дакументалістаў.

 

Каментарый, агляд як жанры аналітычнай тэле- і радыёжурналістыкі.

Характар і асаблівасці жанру “каментарый”. Каментарый як складнік праграмы і як самастойная праграма. Віды каментарыя: каменціраваная інфармацыя, канкрэтна-мэтавы каментарый, праблемны і інш.

Метады працы журналіста ў жанры “каментарый”.

Прыклады выкарыстання жанру ў тэле- і радыёэфіры.

Тэленарыс, радыёнарыс як жанры публіцыстыкі. Эвалюцыя, выразныя сродкі, віды.

 

Нарыс: спецыфіка радыё- і тэленарыса. Роднасныя сродкі літаратурнага і радыёнарыса, адрозненні сродкаў стварэння нарыса на радыё. Нарыс і радыёфільм: ад аповеду перад мікрафонам да стварэння гукавай дакументальнай драмы.

Тэлевізійны нарыс: эвалюцыя ад агучанага перад камерай аповеду журналіста да шматструктурнага і сінтэзаванага дакументальнага відэатвора. Структурныя і выразныя складнікі тэлевізійнага нарыса.

Мастацка-выяўленчыя і публіцыстычныя сродкі радыё- і тэленарыса.

 

23. Ток-шоу: гісторыя ўзнікнення, сучасныя разнавіднасці, вопыт беларускага тэлебачання.

 

Характарыстыка жанру “ток-шоу” як размоўнага прадстаўлення. Эвалюцыя жанру. Тыпы ток-шоу. Ток-шоу як форма вылучэння праблемы і яе канструктыўнага асэнсавання. Ток-шоу як адлюстраванне і перайманне паводзін людзей і сацыяльных груп. Сродкі ток-шоу. Роля вядучага ў арганізацыі ток-шоу. Прыклады ток-шоу ў беларускім эфіры.

 

24. Забаўляльныя тэле- і радыёперадачы: формы, сучасны стан, тэндэнцыі развіцця.

Рэкрэатыўная функцыя тэлебачання і радыёвяшчання і яе рэалізацыя ў сучасным эфіры. Гульня, спаборніцтва як аснова забаўляльных праграм. Радыёгульні, радыёвіктарыны, радыёконкурсы. Прыклады сучасных форм забаўляльных праграм на радыё. Тэлегульні, тэлевіктарыны, тэлеконкурсы, інтэлектуальныя тэлеспаборніцтвы. Прыклады замежных, расійскіх, беларускіх забаўляльных праграм. КВЗ як феномен доўгатэрміновага тэлепопыту. Публіцыстычны эфект забаўляльных праграм.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-19; просмотров: 426; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.217.83.97 (0.014 с.)