Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор



Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор

З кнігі В.А. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992):

"Фашысты кінулі 13 лістапада 1942 г. на Сітніцкі Двор да 500 галаварэзаў. Яны пад'ехалі на аўтамашынах і бронетранспарцёрах, хутка акружылі пасёлак і нікому не давалі магчымасці выйсці.

У гэтым пасёлку здаўна жыў абрусеўшы немец па прозвішчу Аўгуст са сваёй сям'ёй. Ён быў у дружбе з мясцовым старастам Борсым, такім жа здраднікам, як і сам. Каб некалькі супакоіць насельніцтва, заманіць яго ў пастку, немцы з актыўнай дапамогай Аўгуста і Борсага сталі збіраць людзей на сходку. Яны бегалі па дварах і крычалі, што немцы прыехалі з добрым намерам і хочуць пагаварыць з людзьмі. Многія паверылі гэтай хлусні. Клічуць жа на сход і пераконваюць не хто-небудзь, а свае аднасяльчане. Пачалі сходзіцца да цэнтра. Але немцы ўжо ўчынілі расправу.

У гэты ж час падышоў да сялян Аляксандра Барычэўскага, Ігната Шусцеля і іншых былы старшыня сельсавета Максім Крашчук.

— Не верце немцам і гэтым прыхвасням, хутчэй уцякайце ў лес, фашысты абавязкова будуць расстрэльваць, — і ён кінуўся ў бок густога алешніку.

Ён здолеў збегчы. А вось каваль Аляксандр Баранцэвіч не змог гэтага зрабіць. Ён быў сувязным партызан, рамантаваў ім зброю. Немцы ўварваліся ў двор Баранцэвіча. Ён паспеў схапіць адрамантаваную вінтоўку-дзесяцізарадку і кінуўся ў бок лесу. Разам з ім бег і партызан-разведчык, які знаходзіўся ў Баранцэвіча. Карнікі заўважылі іх, адкрылі агонь. Падкошаны фашысцкімі кулямі, Аляксандр цяжка апусціўся на зямлю. Баранцэвіч крыкнуў свайму сябру-разведчыку: "Я цяжка паранены, а ты бяжы, я прыкрыю. Бывай!" I з лютасцю пачаў страляць па немцах з дзесяцізарадкі. Дапамагчы яму ўжо ніхто не мог. Яго, паўжывога, абкружылі фашысты. Накінуліся на яго, зранілі кінжаламі ўсё цела, выкалалі вочы. У такім выглядзе і пакінулі яго на полі бою непадалёку ад роднай хаты. Карнікі па-зверску расправіліся з яго сям'ёй, расстралялі жонку, маленькіх дачок і старога бацьку.

Нямецкія каскі мітусіліся па ўсяму пасёлку. Гітлераўцы ўварваліся ў хату Максіма Крашчука. На ложку ляжала яго хворая жонка, якая больш чым дзесяць гадоў была прыкавана да ложка. З-за паралізаваных ног яна не магла хадзіць і амаль не падымалася. Жанчына не кранулася з месца. Гэта выклікала лютасць у карнікаў. Адзін з іх схапіў няшчасную жанчыну за валасы, сцягнуў з ложка і закалоў штыком. Тут жа ў хаце садысты расстралялі сына, нявестку Крашчука і іх 4-гадовую дачку.

Затым каты напалі на сям'ю Ігната Шусцеля. Сам ён спрабаваў уцякаць, але яго дагналі ў полі і пачалі біць. Ён сціснуў зубы, сабраў апошнія сілы, прыўзняўся на ногі, плюнуў у твар паліцаю і з усяго размаху разануў у морду здрадніку. Карнікі расстралялі яго, жонку, сына шасці гадоў і 3-гадовую дачку.

Жыхары Сітніцкага Двара стаялі каля ямкі, абкружанай шчыльным ланцугом нямецкіх аўтаматчыкаў. Наперадзе ўпаўшых людзей стаяла сям'я Барычэўскага. Адзін з катаў моцна стукнуў галаву сям'і ў грудзі. Хой упаў, страціў прытомнасць. Садысты ўстроілі "жарты" над 7-гадовым унукам Барычэўскага. Яго кінулі ў яму пасля таго, як туды ўпалі ад куль жонка Барычэўскага, тры сыны і нявестка. Хлопчык таптаўся па мёртвых целах, крычаў дзікім голасам, мітусіўся, шукаў месца, каб выбрацца з глыбокай траншэі. I тут яго погляд спыніўся на Васю Клімовічу, такім жа хлопчыку, як і ён, з якім сябраваў.

— Васька, падай руку! — крыкнуў ён. Але Вася і сам у поўным здранцвенні дрыжэў ад страху, не мог вымавіць ніводнага слова.

Жанчына, якая стаяла спераду, не здолела перанесці гэтай жудаснай сцэны і кінулася на гітлераўцаў з перадсмяротным крыкам:

— Што вы робіце, каты! Забіце хлопчыка і мяне, але не здзекуйцеся з дзіцяці. Свола...

Фашыст выхапіў з кабуры пісталет і паслаў кулю прама ў лоб жанчыне, потым застрэліў хлопчыка, які ўмольна глядзеў у людскі натоўп.

Сям'я Фёдара Клімовіча складалася з 11 чалавек. Жонка, шасцёра сыноў, дзве дачкі і нявесткі чакалі сваёй долі. Фёдар Клімовіч вырашыў, што ўсё роўна гінуць, і нечакана для ўсіх закрычаў уголас: "Праклятыя фашысты, калі спыніцеся здзекавацца над народам?" I, узмахнуўшы рукоюў бок лесу, заклікаў людзей: "За мною, выратоўвайцеся хто як можа!" Людзі кінуліся ва ўсе бакі. Немцы спачатку разгубіліся, ды і не маглі страляць, таму што цывільныя дзе-нідзе перамяшаліся з немцамі. Нарэшце гітлераўцы сталі страляць па ўцякаючых, а потым расстрэльваць тых, хто ў нерашучасці не паспеў зрушыцца з месца. Пачалі страляць і буйнакаліберныя кулямёты бронетранспарцёраў.

Стогны параненых, праклёны ў адрас гітлераўскіх катаў, жахлівыя крыкі забіваемых людзей — усё гэта ператварылася ў агульны нечалавечы крык і гул. Садысты дабівалі параненых, якія варушыліся ў траншэі, білі прыкладамі тых, хто не хацеў ісці да ямы.

Так жорстка расправіліся нямецкія нацысты над мірнымі жыхарамі вёскі Сітніцкі Двор. Было расстраляна і спалена жывымі 482 чалавекі: мужчын, жанчын, дзяцей і старых. З 80 двароў спалена 70. Засталіся цэлымі хаты здраднікаў: абруселага немца Аўгуста, старасты і іншых нямецкіх памагатых.

Пры ўцёках выратаваліся толькі 12-гадовы Грыша Клімовіч са шматлікай сям'і Фёдара Клімовіча, браты Пеця і Юзік Кусташы (першаму дзевятнаццаць, другому дванаццаць гадоў). Усе трое пайшлі ў партызанскі атрад імя Кірава і знаходзіліся ў ім да вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў".

Населеныя пункты, знішчаныя з жыхарамі ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі і адноўленыя пасля вайны

№ п/п Назва населенага пункта колькасць да вайны колькасць знішчаных дата знішчэння:
    двароў жыхароў двароў жыхароў  
1. Багданаўка         _.05.44
2. Баравікі         _.03.42
3. Бродніца         _.10.43
4. Бастынь         18.07.42
5. Вулька 1         20.07.42
6. Вялікія Чучавічы         .43
7. Дубаўка          
8. Дзятлавічы         17.10.43
9. Замошша         .43
10. Кажан-Гарадок         4.09.42
11. Лахва         3.09.42
12. Лугі         20.02.43
13. Люшча         .42
14. Малыя Чучавічы         03.42
15. Мелясніца         1.10.43
16. Моршчынавічы         01.43
17. Навасёлкі         .42
18. Пясчанікі         .03.43
19. Сітніцкі Двор         13.11.42
20. Флярова         03.43
21. Цна         19.01.43
  Не адноўлена пасля вайны          
22. Белае Возера         19.01.44

Па матэрыялах кнігі "Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941 — 1944 гг.)"

"Даеш кіно!"

Частка фашыстаў, якія ў лістападзе 1942 г. знішчылі вёску Сітніцкі Двор, неўзабаве знайшлі сваю магілу ў Мікашэвічах, у мясцовым кінатэатры. Пра гэта распавядае В.А. Літвінчук у кнізе "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992).

Дзёрзкай па сваёй задуме была аперацыя па знішчэнні кінатэатра у Мікашэвічах. Кінамеханікам там працаваў камсамолец Іван Канапацкі. Восенню 1942 г. выйшаў да яго на сувязь цераз разведчыцу Аліну Кірбай капітан Чорны, які ў жніўні прызямліўся на парашуце ў раёне Чырвонага возера, побач з базай атрада будучага Героя Савецкага Саюза Г.М. Лінькова. Капітан Чорны, які прыняў у лістападзе дыверсійна-разведвальны атрад Лінькова, меў загад у найкарацейшы тэрмін арганізаваць збор інфармацыі аб праціўніку ў Пінску, Брэсце, Жыткавічах, Баранавічах, Ковелі, Сарнах, Лунінцы, Ганцавічах. Сустрэча Івана Мікалаевіча Чорнага з Канапацкім адбылася на шостым кіламетры дарогі Мікашэвічы — Залюцічы. Чорны даручыў Канапацкаму сачыць за чыгуначнымі перавозкамі на станцыі Мікашэвічы і перадаваць даныя праз краўчыху Леакадзію Дзямчук, што жылаў тым жа пасёлку. Неўзабаве да падпольшчыкаў прыйшла ідэя — узарваць кінатэатр. Тол да Канапацкага прыносіў Ілья Прышкель, хавалі яго ў двары дома Канапацкага. А потым кінамеханік шашкамі па 400 грамаў перанёс тол у падвал клуба. Непрыкметна туды ж правёў ён электраправодку для дэтанатараў. Канапацкаму параілі папрасіць першага ж паліцая падзяжурыць у будцы, пакуль не будуць выпраўлены міфічныя дэфекты, і хвілін праз пяць пасля ўходу кінамеханіка ўключыць "для праверкі" агульны рубільнік. Вечарам 17 лістапада 1942 г. немцы сабраліся ў зале на нараду і прагляд кінахронікі. Канапацкі пакінуў будку. У ёй застаўся знаёмы паліцай. Праз некалькі хвілін у клубе прагрымеў выбух. Пазней стала вядома, што загінулі 43 фашысты. Іван Канапацкі разам з памочнікам Арсеніем Журахоўскім у той жа вечар пайшлі да партызан.

Іван Барысавіч Канапацкі вярнуўся ў Мікашэвічы пасля вайны, з баявымі ўзнагародамі. Працаваў тут кінамеханікам да сваёй смерці ў 1968 г. Адбылося так, што сам ён дэманстраваў дакументальную стужку "Беларусьфільма" "Даеш кіно", адзін з эпізодаў якой — гісторыя яго подзвігу.

  • Загінуўшыя ўдзельнікі падполля, партызаны і партызанскія сувязныя

Вёска Бастынь

Бяляк Цімафей Адамавіч, н. у 1921, з 13.02.1943 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 18.03.1944.

Вярэніч Сяргей Ігнатавіч, н. у 1924, партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944.

Вячорка Любоў Данілаўна, н. у 1903, сувязная партызанскага атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, расстраляна 3.09.1943 на месцы масавых расстрэлаў Баханова ў г. Лунінец. Яе імя ўвекавечана на мармуровай дошцы на Кургане Славы.

З успамінаў дачкі загінуўшай Ірыны Вітальеўны Гец (Вячорка), жыхаркі г. Лунінец:

— Мая маці — настаўніца з горада Століна — маладой, вельмі прыгожай дзяўчынай выйшла замуж за праваслаўнага свяшчэнніка з Бастыні, які быў старэйшы за яе на 26 гадоў. Іх шлюб быў заснаваны на сапраўдным вялікім каханні, нягледзячы на няроўны ўзрост.

У свой час польскія ўлады забаранілі бацьку працаваць на чыгунцы з-за таго, што не захацеў перайсці ў каталіцкую веру, таму ён і стаў свяшчэннікам. Бацька высока цаніў сапраўдную інтэлігентнасць, лічыў нямецкую нацыю адной з самых адукаваных і культурных. Першыя ж дні акупацыі поўнасцю змянілі яго погляды. На яго вачах знішчалі мірных жыхароў: забілі Юлю Петраградку (гэта мясцовая мянушка, на жаль, не памятаю прозвішча жанчыны) з мужам, а яўрэйскага равіна Флаксмана прывязалі да каня і пусцілі галопам па дарозе. Узрушаны бацька толькі паўтараў:

— Гэта нелюдзі! Людзі так рабіць не могуць!

З узнікненнем партызанскага руху сям'я стала падтрымліваць сувязь з лесам. У бацькоў была вялікая хатняя бібліятэка, грамафон, таму дом часта наведвалі вартавыя чыгункі — казакі, былыя ваеннапалонныя чырвонаармейцы. Такім чынам можна было атрымліваць каштоўныя звесткі, а потым, пасля доўгіх перагавораў, у якіх удзельнічалі і бацькі, многія казакі наогул пайшлі ў лес, сталі партызанамі. Да пары да часу наша сям'я не выклікала падазрэння ў гітлераўцаў. Але пасля таго як партызаны ўзарвалі лесазавод, дзе я працавала машыністкай, штосьці насцярожыла акупантаў і за домам устанавілі назіранне. А ўлетку 1943 года маці і мяне арыштавалі.

Некаторы час мы разам сядзелі ў турме ў Лунінцы, у наручніках, на нарах з няструганых дошак (1-ы паверх цяперашняга будынку друкарні). Адсюль вадзілі на допыты ў СД (цяпер — жылы шматкватэрны дом насупраць былога касцёла). Там страшна здзекаваліся над зняволенымі, білі, прыпальвалі цела цыгарэтамі, а каб не былі чутныя крыкі няшчасных людзей, ігралі на піяніна ці на губным гармоніку. Аднойчы мне пераклалі здзіўлены вокліч аднаго з нямецкіх афіцэраў:

— Нічога не разумею ў гэтай праклятай краіне! Тут усе партызаны. Нават свяшчэннік дапамагае партызанам!

Так я здагадалася, чаму на волі аказаўся бацька. Нямецкія салдаты, насіўшыя на спражках надпіс "З намі Бог", хацелі захаваць выгляд прыстойнасці ў адносінах да духоўнай асо6ы. Відавочна, іх меркаванні былі такія: заб'ём жонку і дачку, дык ён і сам памрэ, у гадах ужо.

Маці сапраўды расстралялі. А мяне пад канвоем адвезлі ў пінскую турму. Шчаслівая выпадковасць: знаёмы яшчэ па гімназісцкіх часінах турэмны ўрач Міхаіл Канстанцінавіч Пугач выратаваў і ад вывазу ў Германію, і ад расстрэлу (потым ён сам з сям'ёю пайшоў у партызаны). Тым часам і бацька абіваў ганкі архірэя і свецкага начальства: дапамажыце вызваліць адзіную дачку. I мяне выпусцілі з умовай штодзённай рэгістрацыі ў паліцэйскім участку па месцы жыхарства...

Галямін Іван Мікалаевіч, н. у 1928, да вайны — вучань Люшчанскай школы, член ВЛКСМ, з 22.10.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944, пахаваны ў в. Бастынь.

Дырман Рыгор Аляксандравіч, н. у 1923, з 25.11.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 20.02.1944, пахаваны ў в. Бастынь.

Успамінае Канстанцін Рыгоравіч Дырда, жыхар ст. Дзятлавічы: — Разведчык Рыгор Дырман па заданню сустрэўся з сувязным Васілём Трафімавічам Малайчуком, які жыў на хутары Палетак. Нечакана хутар ачапілі гітлераўцы. Партызан і гаспадар перабраліся праз саламяны дах і пабеглі да лесу, але каля балота іх дагналі смяротныя варожыя кулі. Фашысты і на гэтым не супакоіліся, жорстка расправіліся з сям'ёю Малайчука і суседзямі.

Зылевіч Апанас Паўлавіч, н. у 1923, са снежня 1942 — сувязны партызанскай брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у верасні 1943.

Зылевіч Іван Мікалаевіч, н. у 1918, з чэрвеня 1942 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у верасні 1943.

Зылевіч Павел Радзівонавіч, н. у 1901, з 13.03.1943 — сувязны партызанскай брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 20.09.1943.

Кунайка Іван Мікалаевіч, н. у 1923, са снежня 1942 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у чэрвені 1943.

Марко Васіль Трафімавіч, н. у 1924, з 1.05.1943 — партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 15.02.1944, пахаваны ў в. Лахва.

Загінуўшыя мірныя жыхары

Бастынскі Сельсавет

Калгас "Зара"
Вёска Велута

Гушчэня Аляксей Іванавіч, н. у 1922, дэпутат с/с.

Драбочын Антон Адамавіч, н. у 1918.

Каліноўскі Кандрат Еўтухавіч, н. у 1907, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва.

Каховіч Анатоль Гаўрылавіч.

Каховіч Сцепаніда Сцяпанаўна.

Каховіч Тальян Гаўрылавіч, н. у 1912, савецкі актывіст.

Качановіч Вольга Адамаўна, н. у 1924

Кошаль Даміна Аляксееўна, н. у 1914.

Кошаль Мікалай Сяргеевіч, н. у 1891.

Максімчык Іван Фёдаравіч, н. у 1896.

Шыйч Адам Малафеевіч, н. у 1921, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва.

Юрко Кацярына Васільеўна, н. у 1910.

Яўрэйскія сем'і вёскі:

Дзятлавіцкі Мотл, н. у 1898, яго жонка Соня, н. у 1896, іх двое дзяцей: Рэйзе, н. у 1930, Хаім, н. у 1935.

Леер Давыд Майсеевіч, н. у 1888, Янкель Майсеевіч, н. у 1892, Хава Майсееўна, н. у 1911.

Леер Эстэр, н. у 1918, Абраша, н. у 1940, Лоба, н. у 1941.

Луцкі Болек, н. у 1900, яго сын Данік, н. у 1930.

Луцкі Герш, н. у 1900, яго жонка Броха, н. у 1902.

Луцкі Янкель, н. у 1875, яго жонка Брэйне, н. у 1878, іх трое дзяцей: Мовша, н. у 1905, Броха, н. у 1910, Песя, н. у 1914.

Штэмберг Ашэр Хаімавіч, н. у 1913, Хайка Хаімаўна, н. у 1915, Люба Хаімаўна, н. у 1918.

Вёска Навасёлкі

Польскія сем'і вёскі:

Адамчыкі, Франц Іванавіч, н. у 1871, яго сын Юлек, н. у 1907.

Акраса Валянцін Адамавіч, н. у 1940.

Бусек, настаўнік.

Матушэўскі Міхаіл Антонавіч, н. у 1907, работнік Навасёлкаўскага маслазавода, расстраляны ў г. Ганцавічы.

Траяноўская Алена, н. у 1890.

Янкевіч Марыя Андрэеўна, н. у 1890

  • Загінуўшыя мірныя жыхары

Вёска Бастынь

У ліпені 1941 расстраляна група савецкіх актывістаў. Яны пахаваны на мясцовых могілках. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлена стэла.

Бушыла Марыя Сафронаўна, н. у 1888, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Герасімовіч Карней Лазаравіч, н. у 1923.

Герасімовіч Лазар Васільевіч, н. у 1888.

Карпец Аляксандр Кірылавіч, н. у 1909.

Цяльпук Аляксандр Дзям'янавіч, н. у 1908.

29 чэрвеня 1942 на ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага пераезда расстраляны 51 жыхар Бастыні як заложнікі.
Загінуўшыя пахаваны на вясковых могілках. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлены помнік, а ў 1983 — надмагільная пліта.

З успамінаў Кацярыны Мікалаеўны Цяльпук, жыхаркі в. Бастынь:

— Паміж Бастынем і Дзятлавічамі быў забіты нямецкі салдат. Фашысты давялі да ведама насельніцтва: за аднаго забітага будуць расстраляны 100 рускіх, па пяцьдзесят з кожнай вёскі, вакол якіх гэта адбылося.

У чатыры гадзіны раніцы каманда немцаў з сабакамі сагнала людзей па загадзя вызначанаму спісу ў будынак пякарні і зачыніла іх там. Да паўсотні не хапіла, таму фашысты пачалі выганяць з хат астатніх жыхароў і павялі ў бок лесу за чыгунку. Выстраіўшы вяскоўцаў у адну шарэнгу, выводзілі кожнага дзесятага і расстрэльвалі на вачах астатніх.

Дырман Рыгор Лук'янавіч.

Дырманы, Павел Пятровіч, н. у. 1917, яго жонкаТамара Мікалаеўна, н. у 1924, яе бацька Цяльпук Мікалай Пятровіч, н. у 1889

Журакоўскі Адам Іванавіч, н. у 1907.

Зудаў Фёдар Мікалаевіч, н. у 1910.

Арабей Антон Давыдавіч.

Арабей Емяльян Пятровіч, н. у 1918.

Баўкуновіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1918.

Брадніцкая Вольга Маркаўна.

Брадніцкі Давыд Якаўлевіч, н. у 1867.

Бушыла Аляксандр Восіпавіч, стараста в. Дзятлавічы, расстраляны ў снежні 1942 г. у Пінску.

Бушыла Варвара Ігнатаўна, н. у 1918.

Гардзіевіч Марыя Данілаўна.

Герасімавец Ганна Піліпаўна, н. у 1908.

Герасімавец Яўхімія Яўстаф'еўна, н. у 1925.

Жукоўскі Іван Іванавіч, н. у 1889

Зіміч Лазар Сцяпанавіч, н. у 1890.

Зылевіч Васіль.

Зылевіч Мікалай Панцялеевіч, н. у 1911.

Зылевіч Сымон Васільевіч, н. у 1887.

Качановіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1907.

Качановіч Піліп Лаўрэнцьевіч, н. у 1890

Качановіч Сцяпан Піліпавіч, н. у 1882.

Ляўшы, Іван Яфімавіч, н. у 1905, яго жонка Соф'я Данілаўна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Марыя, н. у 1927, Павел, н. у 1930, Сцяпан, н. у 1941.

Радзюкевіч Іван Мікітавіч, н. у 1913.

Сайка Кацярына Давыдаўна, н. у 1920.

Трыбульскія, Антон Паўлавіч, н. у 1903, яго жонка Антаніна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Ганна, н. у 1925, Валя, н. у 1927, Чэслаў, н. у 1931.

Цяльпук Стэфан Касьянавіч, н. у 1941.

Цяльпук Сцепаніда Якаўлеўна, н. у 1878.

Хутар Замошша

У чэрвені 1944 за сувязь з партызанамі расстраляны 15 мірных жыхароў. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлены помнік.

Дамброўскія, Адам Антонавіч, н. у 1901, яго жонка Кацярына Антонаўна, н. у 1902, іх нявестка Соф'я Антонаўна, н. у 1921.

Маркевіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1910.

Марцінкоўская Ганна Іосіфаўна, н. у 1920.

Марцінкоўская Міхаліна Антонаўна, н. у 1909.

Марцінкоўскія, Карл Адамавіч, н. у 1908, яго жонка Ганна Іосіфаўна, н. у 1911, іх чацвёра дзяцей: Ядвіга, н. у 1932, Стась, н. у 1934, Ірына, н. у 1936, нованароджанае дзіця.

Марцінкоўскія, Франц Іванавіч, н. у 1901, яго брат Казімір Іванавіч, н. у 1909.

Міхаляк Галіна Іосіфаўна, н. у 1909.

Маркевіч Іван Людвігавіч, н. у 1910, па загаду фашыстаў, якія збіраліся на аблаву на партызан, вымушаны быў прабаранаваць дарогу, якая вяла ў лес, і падарваўся на міне.

Станцыя Люшча

Луцкія, яўрэйская сям'я: маці, яе дзве дачкі — Броня, яе маленькі сын і Песя, расстраляны на месцы цяперашніх будынкаў пошты і ФАПа.

Хутар Палетак

Дырда Марыя Іосіфаўна, н. у 1905 у п. Пасталы Дзякавіцкага с/с Жыткавіцкага р-на, у чэрвені 1942 схоплена на х. Палетак за садзейнічанне партызанскаму руху і расстраляна ў г. Ганцавічы.

Дырды, Мікалай Мікалаевіч, н. у 1907 на ст. Дзятлавічы, яго сын Іван, н. у 1935.

З успамінаў пляменніка загінуўшага Канстанціна Рыгоравіча Дырды, жыхара ст. Дзятлавічы:

— Перад наступленнем Чырвонай Арміі ў чэрвені 1944 фашысты загадалі ўсім мірным жыхарам перасяліцца з хутароў у вялікае сяло — Бастынь. Але некаторыя хутаране не выканалі загаду, за што іх знішчылі па абвінавачванню ў сувязі з партызанамі.

На парозе роднай хаты забілі дзядзьку і майго дваюраднага брата і іх суседзяў.

Бандарэц Іван Антонавіч, н. у 1900.

Касцюкова Марына Іванаўна, н. у 1909.

Шчэхі, Антон, н. у 1860, яго жонка Разалія, н. у 1862, сям'я прэстарэлых палякаў, якія былі забіты прама ў ложках, таму што амаль не ўставалі па ўзросту.

У лютым 1944 у хаце Малайчукоў знаходзіўся партызан, якога пры спробе ўцячы забілі нечакана з'явіўшыеся гітлераўцы. Адначасова была знішчана ўся сям'я і сусед.

Малайчук Аляксандра Мацвееўна, н. у 1893, зажыва спалена ў хаце, яе сын Васіль Трафімавіч, н. у 1922, забіты гітлераўцамі пры спробе ўцячы, яе другі сын Міхаіл Трафімавіч, н. у 1925, арыштаваны, а потым расстраляны ў г. Лунінец..

Канавальчук Павел Аляксеевіч, н. у 1902.

 

 

Паміж Бастынем і Дзятлавічамі быў забіты нямецкі салдат. Фашысты давялі да ведама насельніцтва: за аднаго забітага будуць расстраляны 100 рускіх, па пяцьдзесят з кожнай вёскі, вакол якіх гэта адбылося.

У чатыры гадзіны раніцы каманда немцаў з сабакамі сагнала людзей па загадзя вызначанаму спісу ў будынак пякарні і зачыніла іх там. Да паўсотні не хапіла, таму фашысты пачалі выганяць з хат астатніх жыхароў і павялі ў бок лесу за чыгунку. Выстраіўшы вяскоўцаў у адну шарэнгу, выводзілі кожнага дзесятага і расстрэльвалі на вачах астатніх.

Дырман Рыгор Лук'янавіч.

Дырманы, Павел Пятровіч, н. у. 1917, яго жонкаТамара Мікалаеўна, н. у 1924, яе бацька Цяльпук Мікалай Пятровіч, н. у 1889

Журакоўскі Адам Іванавіч, н. у 1907.

Зудаў Фёдар Мікалаевіч, н. у 1910.

Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор

З кнігі В.А. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992):

"Фашысты кінулі 13 лістапада 1942 г. на Сітніцкі Двор да 500 галаварэзаў. Яны пад'ехалі на аўтамашынах і бронетранспарцёрах, хутка акружылі пасёлак і нікому не давалі магчымасці выйсці.

У гэтым пасёлку здаўна жыў абрусеўшы немец па прозвішчу Аўгуст са сваёй сям'ёй. Ён быў у дружбе з мясцовым старастам Борсым, такім жа здраднікам, як і сам. Каб некалькі супакоіць насельніцтва, заманіць яго ў пастку, немцы з актыўнай дапамогай Аўгуста і Борсага сталі збіраць людзей на сходку. Яны бегалі па дварах і крычалі, што немцы прыехалі з добрым намерам і хочуць пагаварыць з людзьмі. Многія паверылі гэтай хлусні. Клічуць жа на сход і пераконваюць не хто-небудзь, а свае аднасяльчане. Пачалі сходзіцца да цэнтра. Але немцы ўжо ўчынілі расправу.

У гэты ж час падышоў да сялян Аляксандра Барычэўскага, Ігната Шусцеля і іншых былы старшыня сельсавета Максім Крашчук.

— Не верце немцам і гэтым прыхвасням, хутчэй уцякайце ў лес, фашысты абавязкова будуць расстрэльваць, — і ён кінуўся ў бок густога алешніку.

Ён здолеў збегчы. А вось каваль Аляксандр Баранцэвіч не змог гэтага зрабіць. Ён быў сувязным партызан, рамантаваў ім зброю. Немцы ўварваліся ў двор Баранцэвіча. Ён паспеў схапіць адрамантаваную вінтоўку-дзесяцізарадку і кінуўся ў бок лесу. Разам з ім бег і партызан-разведчык, які знаходзіўся ў Баранцэвіча. Карнікі заўважылі іх, адкрылі агонь. Падкошаны фашысцкімі кулямі, Аляксандр цяжка апусціўся на зямлю. Баранцэвіч крыкнуў свайму сябру-разведчыку: "Я цяжка паранены, а ты бяжы, я прыкрыю. Бывай!" I з лютасцю пачаў страляць па немцах з дзесяцізарадкі. Дапамагчы яму ўжо ніхто не мог. Яго, паўжывога, абкружылі фашысты. Накінуліся на яго, зранілі кінжаламі ўсё цела, выкалалі вочы. У такім выглядзе і пакінулі яго на полі бою непадалёку ад роднай хаты. Карнікі па-зверску расправіліся з яго сям'ёй, расстралялі жонку, маленькіх дачок і старога бацьку.

Нямецкія каскі мітусіліся па ўсяму пасёлку. Гітлераўцы ўварваліся ў хату Максіма Крашчука. На ложку ляжала яго хворая жонка, якая больш чым дзесяць гадоў была прыкавана да ложка. З-за паралізаваных ног яна не магла хадзіць і амаль не падымалася. Жанчына не кранулася з месца. Гэта выклікала лютасць у карнікаў. Адзін з іх схапіў няшчасную жанчыну за валасы, сцягнуў з ложка і закалоў штыком. Тут жа ў хаце садысты расстралялі сына, нявестку Крашчука і іх 4-гадовую дачку.

Затым каты напалі на сям'ю Ігната Шусцеля. Сам ён спрабаваў уцякаць, але яго дагналі ў полі і пачалі біць. Ён сціснуў зубы, сабраў апошнія сілы, прыўзняўся на ногі, плюнуў у твар паліцаю і з усяго размаху разануў у морду здрадніку. Карнікі расстралялі яго, жонку, сына шасці гадоў і 3-гадовую дачку.

Жыхары Сітніцкага Двара стаялі каля ямкі, абкружанай шчыльным ланцугом нямецкіх аўтаматчыкаў. Наперадзе ўпаўшых людзей стаяла сям'я Барычэўскага. Адзін з катаў моцна стукнуў галаву сям'і ў грудзі. Хой упаў, страціў прытомнасць. Садысты ўстроілі "жарты" над 7-гадовым унукам Барычэўскага. Яго кінулі ў яму пасля таго, як туды ўпалі ад куль жонка Барычэўскага, тры сыны і нявестка. Хлопчык таптаўся па мёртвых целах, крычаў дзікім голасам, мітусіўся, шукаў месца, каб выбрацца з глыбокай траншэі. I тут яго погляд спыніўся на Васю Клімовічу, такім жа хлопчыку, як і ён, з якім сябраваў.

— Васька, падай руку! — крыкнуў ён. Але Вася і сам у поўным здранцвенні дрыжэў ад страху, не мог вымавіць ніводнага слова.

Жанчына, якая стаяла спераду, не здолела перанесці гэтай жудаснай сцэны і кінулася на гітлераўцаў з перадсмяротным крыкам:

— Што вы робіце, каты! Забіце хлопчыка і мяне, але не здзекуйцеся з дзіцяці. Свола...

Фашыст выхапіў з кабуры пісталет і паслаў кулю прама ў лоб жанчыне, потым застрэліў хлопчыка, які ўмольна глядзеў у людскі натоўп.

Сям'я Фёдара Клімовіча складалася з 11 чалавек. Жонка, шасцёра сыноў, дзве дачкі і нявесткі чакалі сваёй долі. Фёдар Клімовіч вырашыў, што ўсё роўна гінуць, і нечакана для ўсіх закрычаў уголас: "Праклятыя фашысты, калі спыніцеся здзекавацца над народам?" I, узмахнуўшы рукоюў бок лесу, заклікаў людзей: "За мною, выратоўвайцеся хто як можа!" Людзі кінуліся ва ўсе бакі. Немцы спачатку разгубіліся, ды і не маглі страляць, таму што цывільныя дзе-нідзе перамяшаліся з немцамі. Нарэшце гітлераўцы сталі страляць па ўцякаючых, а потым расстрэльваць тых, хто ў нерашучасці не паспеў зрушыцца з месца. Пачалі страляць і буйнакаліберныя кулямёты бронетранспарцёраў.

Стогны параненых, праклёны ў адрас гітлераўскіх катаў, жахлівыя крыкі забіваемых людзей — усё гэта ператварылася ў агульны нечалавечы крык і гул. Садысты дабівалі параненых, якія варушыліся ў траншэі, білі прыкладамі тых, хто не хацеў ісці да ямы.

Так жорстка расправіліся нямецкія нацысты над мірнымі жыхарамі вёскі Сітніцкі Двор. Было расстраляна і спалена жывымі 482 чалавекі: мужчын, жанчын, дзяцей і старых. З 80 двароў спалена 70. Засталіся цэлымі хаты здраднікаў: абруселага немца Аўгуста, старасты і іншых нямецкіх памагатых.

Пры ўцёках выратаваліся толькі 12-гадовы Грыша Клімовіч са шматлікай сям'і Фёдара Клімовіча, браты Пеця і Юзік Кусташы (першаму дзевятнаццаць, другому дванаццаць гадоў). Усе трое пайшлі ў партызанскі атрад імя Кірава і знаходзіліся ў ім да вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў".

Населеныя пункты, знішчаныя з жыхарамі ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі і адноўленыя пасля вайны

№ п/п Назва населенага пункта колькасць да вайны колькасць знішчаных дата знішчэння:
    двароў жыхароў двароў жыхароў  
1. Багданаўка         _.05.44
2. Баравікі         _.03.42
3. Бродніца         _.10.43
4. Бастынь         18.07.42
5. Вулька 1         20.07.42
6. Вялікія Чучавічы         .43
7. Дубаўка          
8. Дзятлавічы         17.10.43
9. Замошша         .43
10. Кажан-Гарадок         4.09.42
11. Лахва         3.09.42
12. Лугі         20.02.43
13. Люшча         .42
14. Малыя Чучавічы         03.42
15. Мелясніца         1.10.43
16. Моршчынавічы         01.43
17. Навасёлкі         .42
18. Пясчанікі         .03.43
19. Сітніцкі Двор         13.11.42
20. Флярова         03.43
21. Цна         19.01.43
  Не адноўлена пасля вайны          
22. Белае Возера         19.01.44

Па матэрыялах кнігі "Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941 — 1944 гг.)"

"Даеш кіно!"

Частка фашыстаў, якія ў лістападзе 1942 г. знішчылі вёску Сітніцкі Двор, неўзабаве знайшлі сваю магілу ў Мікашэвічах, у мясцовым кінатэатры. Пра гэта распавядае В.А. Літвінчук у кнізе "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992).

Дзёрзкай па сваёй задуме была аперацыя па знішчэнні кінатэатра у Мікашэвічах. Кінамеханікам там працаваў камсамолец Іван Канапацкі. Восенню 1942 г. выйшаў да яго на сувязь цераз разведчыцу Аліну Кірбай капітан Чорны, які ў жніўні прызямліўся на парашуце ў раёне Чырвонага возера, побач з базай атрада будучага Героя Савецкага Саюза Г.М. Лінькова. Капітан Чорны, які прыняў у лістападзе дыверсійна-разведвальны атрад Лінькова, меў загад у найкарацейшы тэрмін арганізаваць збор інфармацыі аб праціўніку ў Пінску, Брэсце, Жыткавічах, Баранавічах, Ковелі, Сарнах, Лунінцы, Ганцавічах. Сустрэча Івана Мікалаевіча Чорнага з Канапацкім адбылася на шостым кіламетры дарогі Мікашэвічы — Залюцічы. Чорны даручыў Канапацкаму сачыць за чыгуначнымі перавозкамі на станцыі Мікашэвічы і перадаваць даныя праз краўчыху Леакадзію Дзямчук, што жылаў тым жа пасёлку. Неўзабаве да падпольшчыкаў прыйшла ідэя — узарваць кінатэатр. Тол да Канапацкага прыносіў Ілья Прышкель, хавалі яго ў двары дома Канапацкага. А потым кінамеханік шашкамі па 400 грамаў перанёс тол у падвал клуба. Непрыкметна туды ж правёў ён электраправодку для дэтанатараў. Канапацкаму параілі папрасіць першага ж паліцая падзяжурыць у будцы, пакуль не будуць выпраўлены міфічныя дэфекты, і хвілін праз пяць пасля ўходу кінамеханіка ўключыць "для праверкі" агульны рубільнік. Вечарам 17 лістапада 1942 г. немцы сабраліся ў зале на нараду і прагляд кінахронікі. Канапацкі пакінуў будку. У ёй застаўся знаёмы паліцай. Праз некалькі хвілін у клубе прагрымеў выбух. Пазней стала вядома, што загінулі 43 фашысты. Іван Канапацкі разам з памочнікам Арсеніем Журахоўскім у той жа вечар пайшлі да партызан.

Іван Барысавіч Канапацкі вярнуўся ў Мікашэвічы пасля вайны, з баявымі ўзнагародамі. Працаваў тут кінамеханікам да сваёй смерці ў 1968 г. Адбылося так, што сам ён дэманстраваў дакументальную стужку "Беларусьфільма" "Даеш кіно", адзін з эпізодаў якой — гісторыя яго подзвігу.

  • Загінуўшыя ўдзельнікі падполля, партызаны і партызанскія сувязныя

Вёска Бастынь

Бяляк Цімафей Адамавіч, н. у 1921, з 13.02.1943 — партызанскі сувязны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 18.03.1944.

Вярэніч Сяргей Ігнатавіч, н. у 1924, партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944.

Вячорка Любоў Данілаўна, н. у 1903, сувязная партызанскага атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, расстраляна 3.09.1943 на месцы масавых расстрэлаў Баханова ў г. Лунінец. Яе імя ўвекавечана на мармуровай дошцы на Кургане Славы.

З успамінаў дачкі загінуўшай Ірыны Вітальеўны Гец (Вячорка), жыхаркі г. Лунінец:

— Мая маці — настаўніца з горада Століна — маладой, вельмі прыгожай дзяўчынай выйшла замуж за праваслаўнага свяшчэнніка з Бастыні, які быў старэйшы за яе на 26 гадоў. Іх шлюб быў заснаваны на сапраўдным вялікім каханні, нягледзячы на няроўны ўзрост.

У свой час польскія ўлады забаранілі бацьку працаваць на чыгунцы з-за таго, што не захацеў перайсці ў каталіцкую веру, таму ён і стаў свяшчэннікам. Бацька высока цаніў сапраўдную інтэлігентнасць, лічыў нямецкую нацыю адной з самых адукаваных і культурных. Першыя ж дні акупацыі поўнасцю змянілі яго погляды. На яго вачах знішчалі мірных жыхароў: забілі Юлю Петраградку (гэта мясцовая мянушка, на жаль, не памятаю прозвішча жанчыны) з мужам, а яўрэйскага равіна Флаксмана прывязалі да каня і пусцілі галопам па дарозе. Узрушаны бацька толькі паўтараў:

— Гэта нелюдзі! Людзі так рабіць не могуць!

З узнікненнем партызанскага руху сям'я стала падтрымліваць сувязь з лесам. У бацькоў была вялікая хатняя бібліятэка, грамафон, таму дом часта наведвалі вартавыя чыгункі — казакі, былыя ваеннапалонныя чырвонаармейцы. Такім чынам можна было атрымліваць каштоўныя звесткі, а потым, пасля доўгіх перагавораў, у якіх удзельнічалі і бацькі, многія казакі наогул пайшлі ў лес, сталі партызанамі. Да пары да часу наша сям'я не выклікала падазрэння ў гітлераўцаў. Але пасля таго як партызаны ўзарвалі лесазавод, дзе я працавала машыністкай, штосьці насцярожыла акупантаў і за домам устанавілі назіранне. А ўлетку 1943 года маці і мяне арыштавалі.

Некаторы час мы разам сядзелі ў турме ў Лунінцы, у наручніках, на нарах з няструганых дошак (1-ы паверх цяперашняга будынку друкарні). Адсюль вадзілі на допыты ў СД (цяпер — жылы шматкватэрны дом насупраць былога касцёла). Там страшна здзекаваліся над зняволенымі, білі, прыпальвалі цела цыгарэтамі, а каб не былі чутныя крыкі няшчасных людзей, ігралі на піяніна ці на губным гармоніку. Аднойчы мне пераклалі здзіўлены вокліч аднаго з нямецкіх афіцэраў:

— Нічога не разумею ў гэтай праклятай краіне! Тут усе партызаны. Нават свяшчэннік дапамагае партызанам!



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-07; просмотров: 143; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.187.103 (0.141 с.)