Дело старообрядцев - контр-революционеров 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дело старообрядцев - контр-революционеров



 

В Холопеничах выездная сессия минского окружного суда начала слушать дело группы старообрядцев-контрреволюционеров. На скамье подсудимых - 13 человек, во главе с старообрядческим священником. Старообрядцы обвиняются в поджоге хутора бедняка Червякова, срыве собрания по землеустройству и в повседневном терроризировании колхозников.

 

Рабочий (Ежедневная газета. Издание ЦК КП(б)Б). 1929. 8 декабря.

Суд и быт

Старообрядцы - контр-революционеры

Дело старообрядцев - контрреволюционеров слушалось в местечке Холопеничи выездной сессией минского окружного суда. Три дня разбирал суд это дело.

На скамье подсудимых находилась группа контрреволюционеров, ярых врагов всех начинаний и мероприятий советской власти по социалистическому переустройству деревни. Возглавлял группу старообрядческий поп-кулак Харламп Дейко. У него 14 гектаров земли на хуторе своя мельница, эксплоатировал он батраков. На мельнице батраком у него работал Червяков. Когда проводили землеустройство, батраку Червякову отделили землю ранее принадлежавшую кулаку-попу. Кулак решил пустить “красного петуха” под хату Червякова. Дейко напоил Кузьму Иванова, пообещал ему награду в 10 рублей и тот 4 мая поджег избу Червякова.

Вокруг попа Дейко группировались его единомышленники. Создалась специальная группа контр-революционеров - Симон Дейко, Л.Дейко, Г.Дейко, Антон Осипов, С.Купчик и др. Они терроризировали бедноту, срывали собрания.

Когда в деревне “Гольберг” организовался коллектив “Серп”, кулаки начали терроризировать членов этого коллектива. Они снова прибегли к услугам Кузьмы Иванова и пытались за 30 рублей подговорить его, чтобы он убил председателя коллектива “Серп” И.Самсонова.

Когда это им не удалось, они начали терроризировать отдельных членов коллектива, угрожая им убийством.

Под влиянием угроз 9 бедняков вынуждены были отказаться от проведения землеустройства.

Кулаки старообрядцы сложили песенку о коллективе с угрожающим содержанием и распевали ее у окон членов коллектива (в песне говорилось: “коллектив, коллектив, пуля в лоб, тело в гроб - вот твоя награда!”).

Окружной суд приговорил Харлампа Дейко к 8 годам заключения, Симона Дейко - к 5 г., Иванова Кузьму - к 4 годам, остальные подсудимые приговорены к различным срокам заключения.

 

Рабочий. 1929. 17 декабря.

Документ

II-1930 г.

В ЦК ВКП(б). Отдел распорядительный.

ЦК КП(б)Б просит скомандировать из числа мобилизованных рабочих-латышей промышленных центров в распоряжение ЦК КП(б)Б 50 рабочих-латышей для работы в латышских колхозах в Белоруссии.

Означенное количество необходимо для проведения 100% коллективизации трудящегося латышского крестьянства в годичный срок, проведение же этой задачи затрудняется наличием большого процента кулачества среди латышского крестьянства, пограничными условиями – «влияние Белой Латвии» и незначительной прослойкой латышей-рабочих в Белоруссии, ввиду чего необходима помощь из промышленных центров РСФСР.

Зав. Орготделом ЦК КП(б)Б (Гонтман)

Секретарь Латбюро ЦК КП(б)Б (Думс)

Документ

П Р О Т О К О Л №65

заседания Бюро ЦК КП(б)Б от 10 красавіка 1930 г.

<…>

СЛУШАЛИ:

963. Аб мерапрыемствах па узмацненьні культмасавай работы сярод нацменш. на вёсцы. (т. Хацкевіч)

ПОСТАНОВИЛИ:

Рэзолюцыю зацьвердзіць з унесенымі папраўкамі (Асобная папка).

 

П А С Т А Н О В А

Бюро ЦК КП(б)Б па пытаньню аб абслугоўваньні працоўных нацменшасьцяў (палякі, латышы, літоўцы, немцы).

 

У сваей барацьбе супроць Савецкага Саюзу капіталістычныя дзяржавы праз сваю агентуру імкнуцца выклікаць рух сярод нацменшасьцяй прымежных раёнаў у бок падач заяў аб выездах з СССР (БССР, УССР) за межы. Побач з гэтым наглядаюцца выпадкі паасобных спроб кулацкіх элементаў пры садзейнічаньні контр-разведывацельных органаў суседніх буржуазных дзяржаў прарвацца праз мяжу, каб стаць “жывым прыкладам” і зброяй у руках капіталістых у іх барацьбе супроць Саветаў. У сваей агітацыі клясава-варожыя і контр-рэволюцыйныя элементы выкарыстоўваюць слабасьць масавай работы сярод беднаты, усе перагібы і скажэньні лініі партыі пры правядзеньні колектывізацыі і ліквідацыі кулацтва, як клясы, стараючыся на фактах перагібаў павесці беднату і серадняка пад лёзунгам нацыянальнага адзінства.

Усё гэта вымагае асабліва уважлівых адносін да жыцьця, становішча і працы сярод нацменшасьцяй (заходніх у першую чаргу) Беларусі, асабліва ў раёнах пераважнай большасьці гэтых нацменшасьцяй сярод акаляючага насельніцтва.

Для гэтага Бюро ЦК КП(б)Б пастанаўляе:

1. Даручыць АК неадкладна праверыць і рашуча выправіць у нацпаселішчах усе перагібы і памылкі пры правядзеньні колектывізацыі і ліквідацыі кулацтва, як клясы. Трэба рашуча выявіць і выправіць перагібы і памылкі ў дачыненьні да беднякоў і сераднякоў, а таксама пакараць злосных парушыцеляў лініі партыі. Тэрмінова Наркамюсту праверыць асабісты склад арыштаваных і асуджаных у сувязі з колектывізацыяй і ліквідацыяй кулацтва як клясы, вызваліць неадкладна ўсіх беднякоў і сераднякоў, зьняволеных за нежаданьне ісьці ў калгасы, за нежаданьне абагульваць маёмасьць, за продаж жывёлы. Пракуратуры праглядзець усе прыгаворы па абвінавачаньні ў выступленьнях супроць колектывізацыі і ліквідацыі кулацтва, як клясы, і аслабаніць усіх беднякоў і сераднякоў, соцыяльна ня шкодных. ДПУ і Наркамюсту тэрмінова праверыць склад зьняволеных у сувязі з масавымі выступленьнямі і аслабаніць беднякоў і сераднякоў супроць якіх няма абвінавачваньняў у контр-рэволюцыйных дзеяньнях і якія не зьяўляюцца соцыяльна небясьпечнымі.

Аслабаніць усіх беднякоў і сераднякоў-сялян, прымаўшых удзел у выступленьнях супроць заняцьця маліцьвеных дамоў. Безадкладна праверыць сьпісы пазбаўленых выбарчых правоў і аднавіць усіх сераднякоў, якія пазбаўлены былі пад відам кулакоў.

2. Праверыць асабісты склад работнікаў у нацыянальных паселішчах, ачысьціць апараты ад політычна-шкодных элементаў і зараз-жа замяніць тых работнікаў, што ня здольны праводзіць у жыцьцё генеральную лінію партыі.

3. Даручыць Арганізацыйна-інструктарскаму Аддзелу ЦК разам з Нацкамісіяй ЦВК мобілізаваць на працягу 10 дзён 50 лепшых партыйцаў нацыяналаў і рабочых палякаў, літоўцаў, немцаў, латышоў дзеля пасылкі іх на сталую працу на узмацненьне партыйнай, савецкай, коопэрацыйнай і іншых галін працы у нацсаветах і нацпаселішчах.

Побач з гэтым мобілізаваць на 2-3 месяцы 10 палякаў, 5 латышоў, 4 літоўцаў і 6 немцаў – адказных комуністых для працы на вёсцы.

Прасіць ЦК УсеКП(б) камандыраваць для сталай працы ў БССР 5 комуністых немцаў.

4. У мэтах узмацненьня працы па палепшаньні эканамічнага і культурнага становішча працоўных нацменшасьцяй лічыць неабходным:

а) Даручыць Белкоопсаюзу павялічыць завоз тавараў у нацраёны.

б) Даручыць Наркамзему і Калгасцэнтру прыняць меры да забясьпячэньня калгасаў у нацраёнах адпаведным кіраўніцтвам, крэдытамі, машынамі і насеньнем і г.д. у мэтах замацаваньня ўтвораных калгасаў.

в) Даручыць Наркамзему і ЦК Таварыства сялянскай узаемадапамогі зрабіць патрэбную дапамогу беднякам і маламоцным сераднякам грашовым крэдытам і насеньнем у правядзеньні пасеўнай кампаніі.

г) Партыйным і савецкім арганізацыям шырока папулярызаваць ільготы па с.г. падатку ў тым ліку калгасьнікам. Даручыць Нацкамісіі і Бел. Аддзяленбню Цэнтравыдату выдаць у 10-дзенны тэрмін брашуры на нацмовах – польскай, нямецкай, латыскай, у якіх зьмясьціць артыкул т. Сталіна “Головокружение от успехов”, пастанову ЦК УсеКП(б) “Об ошибках в коллективизации”, “Ответ т. Сталина товарищам колхозникам”, пастанову ЦК УсеКП(б) аб ільготах, пастанову ЦВК і СНК СССР аб ільготах, пастанову апошняга пленуму ЦК КП(б)Б аб колектывізацыі.

д) Камісіям па палепшаньні працы і быту жанчын, Наркамасьветы і НКАховы здароўя правесьці рашуча шэраг мерапрыемстваў па палепшаньні працы і быту працоўных жанчын (ясьлі ў калгасах, у вёсках і г.д.).

е) НКАсьветы зьвярнуць увагу на становішча і працу хат-чытален, нардамоў, павялічыць іх колькасьць і забясьпечыць іх кіраўнікамі, літаратурай на нацмовах і прыладамі.

ж) Даручыць НКАсьветы пераглядзець склад настаўнікаў з пункту погляду іх ідэолёгічнай вытрыманасьці, прыняўшы рашучыя крокі для падрыхтоўкі новых і замены нягодных. Безадкладна укамплектаваць нямецкія школы і хаты-чытальні настаўнікамі і хатнікамі. Даручыць Нацкамісіі ў тэрміновым парадку праверыць, як выконваюцца пляны школьнага будаўніцтва ў нацраёнах.

з) Даручыць Белдзяржкіно забясьпечыць сталае абслугоўваньне нацпаселішч кіно-перасоўкамі.

5. Рашуча зьнішчыць выпадкі грубога парушэньня рэлігійнага пачуцьця веруючых сялян, пасіліўшы глыбокую штодзённую растлумачальную антырэлігійную працу.

Даручыць АК у карацейшы час праверыць працу сярод беднаты ў нацраёнах, організаваць і пасіліць гэтую працу дзеля таго, каб павесьці бядняцка-серадняцкія масы на рашучую барацьбу супроць кулацтва, шляхам ліквідацыі кулацтва як клясы, на базе суцэльнай колектывізацыі. Трэба дамагацца рашучага зьнішчэньня эканамічных уплываў кулацтва на бяднейшыя элементы вёскі, дзеля чаго праца сярод беднаты, дапамога беднаце павінны быць у цэнтры ўвагі ўсіх мясцовых ворганаў.

6. Акругкомам і райкомам узмацніць працу па растлумачэньні сучасных падзей у фашыскім лягеры шалёнай падрыхтоўкі капіталістых да ўзброенага нападу на СССР, а таксама больш шырока высьвятляць цяжкае, беспраўнае становішча рабочых і працоўных сялян у Польшчы, Латвіі і іншых буржуазных краінах, і іх барацьбы супроць панаваньня фашызма. Выкарыстаць для гэтай мэты ў першую чаргу мобілізаваных таварышоў.

Даручыць Культпропу і Нацкамісіі пасіліць асьвятленьне ў друку жыцьця і барацьбы рабочых і працоўных сялян Польшчы, Латвіі, Нямеччыны. Выдаць аднаднеўкі газэты на латыскай і нямецкай мовах, прысьведчаныя сучаснаму міжнароднаму становішчу і задачам бядняцка-серадняцкага сялянства Савецкай Беларусі ў справе соцыялістычнага будаўніцтва.

7. Даручыць СНК асыгнаваць сродкі дзеля узмацненьня працы сярод нацменшасьцяй на падставе гэтай пастановы шляхам пераразьмяркаваньня крэдытаў па бюджэту 1929-30 г., а таксама і дадатковых спэцыяльных асыгнаваньняў.

8. Даручыць АК зьвярнуць увагу на падбор лепшых работнікаў у нацкамісіі, мець пастаянны нагляд і кіраўніцтва гэтай працай.

Нацкамісіі і АК праз дваццаць дзён паведаміць ЦК КПбБ аб тым, што зроблена ў выкананьне гэтай пастановы.

Даручыць сакратарыяту ЦК КП(б)Б вырашыць пытаньне адносна аплаты мобілізаваных таварышоў для работы ў нацраёнах. –

 

Документ

[1935 г.]

Справка

 

Всего колхозов по БССР 10926

из них

польскіх - 246

еврейскіх - 129

рускіх - 25

украінскіх - 19

латышскіх - 22

літовскіх - 6

немецкіх - 10

кітайскіх - 2

эстонскіх - 2

Верно [Подпись]

 

Документ

[Список]



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 185; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.8.42 (0.017 с.)