Распределение годового стока воды по территории СНГ и рб. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Распределение годового стока воды по территории СНГ и рб.



Унутрыгадавое размеркаванне сцёку.

Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў.

Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу. Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Велічыня веснавога паўнаводдзя мае свае асаблівасці як у шыротным напрамку, так і па басейнам асноўных рэк Беларусі. Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі. Некаторыя малыя рэкі паўднёвай часткі Беларусі у межань перасыхаюць. Доля летне-асенняга сцёку складае ад 18 да 43 % гадавой велічыні.

Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % ад гадавога і памяншаеецца з поўначы на поўдзень.

На асанове аналіза гідрографаў сцёку на Беларусі выдзяляюцца межы пачатку і канца гідралагічных пораў года: гідралагічнай вясны (сакавік — травень), лета - восень — (чэрвень — лістапад), гідралагічная зіма (снежань — люты). Гэта агульныя тэрміны гідралагічных пор года амаль для ўсёй тэрыторыі Беларусі. Аднак выключэнне складаюць рака Прыпяць і яе левыя прытокі Бобрык і Ясельда, для якіх выдзяляецца гідралагічная вясна — першая палавіна лета (сакавік — чэрвень) і другая гідралагічная палавіна лета — восень (ліпень — лістапад). Па другім прытокам р. Прыпяці веснавое разводдзе спадае у асноўным у маі. Тму для іх гідралагічныя поры года і іх тэрміны супадаюць з тэрмінамі для большасці рэк тэрыторыі Беларусі.

Для практыкі мае значэнне перыяды года, у якія сцёк рэк бывае найменьшы, што вельмі абмяжоўвае (ліміціруе) спажыванне вады у гаспадарчых мэтах. Зыходзячы з воднасці рэк для ўсёй тэрыторыі Беларусі за абмяжоўваючы перыяд прыймаюцца дзве малаводныя пары (лета-восень, зіма). За абмяжоўваючую пару года прыймаецца лета-восень, ці зіма. Гэта залежыць ад таго, якія з гэтых пораў года з’яўляюцца пераважна малаводнымі за увесь перыяд назіранняў. Для большасці сцёкавых гідралагічных пастоў гідралагічныя рады назіранняў складаюць не менш 50 гадоў.

Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Сярэднія мнагалетнія мінімумы сутачнага сцёку у летні перыяд змяняюцца ад 0,10 да 4,16 л/с км2, а ў зімовы – 0,19 – 4,12 л/с км2. У асобныя гады сцёк значна адрозніваецца ад гэтых велічынь, а на асобных учасках малых рэк ён увогуле знікае. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і перамярзання характэрны рэкам Палесся. Нізкі сцёк рэк назіраецца таксама на ўсходзе і паўночным захадзе Беларусі (басейн р. Дзісны). Найбольш высокія значэнні мінімальнага сцёку назіраюцца на рэках, якія працякаюць па Мінскай і Ашмянскай узвышшам, а таксама на паўночным усходзе ў басене р. Заходняй Дзвіны.

Для рэк Беларусі характэрна наяўнасць дзвюх перыядаў нізкага сцёку за год – летне-асенні і зімовы. Пры адсутнасці паводак працягласць летне-асенняга межаннага перыяда вызначаецца ад канца паўнаводдзя да паяўлення на рэках першых лядовых з’яў. Працягласць зімовай межані пры адсутнасці паводак прынята лічыць ад пачатку зімовага перыяда да пачатку паўнаводдзя. Пры наяўнасці паводак у канцы восені – пачатку зімы за пачатак межані прыймаецца дата заканчэння паводкі ці хвалі паводак. Межань лічыцца неперарванай пры аб’ёме паводак не больш 10 – 15 % велічыні аб’ёма сцёку за перыяд ад пачатку межані да канца паводкі. Пасля агульнага вызначэння межані выдзяляецца найбольш малаводны яе перыяд, на які прыходзіцца найменшы сутачны расход вады. Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца найбольш характэрнай фазай гідралагічнага рэжыма рэк, зя якую праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага аб’ёму гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольш высокія расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. У асобныя гады тэрміны пачатку паўнаводдзя вагаюцца у значных межах, асабліва у басейне Нёмана і Прыпяці, дзе раннія даты ускрыцця назіраюцца ў другой дэкадзе лютага. Рэкі ў басейне Заходняй Дзвіны ўскрываюцца ранняй вясной у пачатку сакавіка. Працягласць паўнаводдзя залежыць ад велічыні ракі і зарэгуляванасці сцёку. Для рэк басейна Дняпра (без Прыпяці), Нёмана сярэдняя працягласць паўнаводдзя вагаецца ад 30 – 35 дзён на малых вадазборах, да 80 – 90 дзён на вялікіх (р. Сож – г. Гомель і р. Дняпро – г. Рэчыца). Рака Прыпяць, а таксама значна забалочаныя яе левабярэжныя прытокі (Ясельда, Бобрык, Цна, Віть) маюць найбольшую працягласць паўнаводдзя. Так, працягласць паўнаводдзя р. Прыпяць дасягае 120 дзён, а р. Мерачанкі (прыток Ясельды) – усяго каля 60 дзён.

Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. Доля дажджавога сцёку складае 10 – 15 % ад сумарнага. Грунтовы сцёк рэк Бярэззіны, Віліі ад сумарнага складае 25 - 30 %, для рэк Дняпра, Сажа, Заходняй Дзвіны – 10 – 12 %.

За апошнія 50 – 100 гадоў на Беларусі назіраўся шэраг год з вельмі высокімі паўнаводдзямі. Высокае паўнаводдзе 1908 года ахапіла рэкі Дняпра і Заходняй Дзвіны. Найбольшае паўнаводдзе з максімальным ахапленнем тэрыторыі Беларусі назіралася у 1931 годзе. Катастрафічнае паўнаводдзе у 1958 годзе ахапіла левабярэжжа р. Нёмана. На Прыпяці і яе левабярэжных прытоках самае высокае паўнаводдзе было у 1895 г. Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны (25 %), сярэдні па воднасці (50 %), малаводны (75 %) і вельмі малаводны (95 %).



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 159; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.56.45 (0.005 с.)