Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

ВОПРОС№31:Искусство Белоруси в 18-19ст.

Поиск

Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтваПрыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаема-дзеянне дзвюх плыняў - класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва прані-каюць і элементы рамантызму.Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак часта прыязджаў у Беларусь. Тут ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя творы Аляш-кевіча адлюстравалі рамантычныя павевы.

Валенцій Ваньковіч увайшоў у гісторыю беларускага жыва-пісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мін-ску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі раман-тызму. Палатно Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аюдаг» з'яў-ляецца тыповым прыкладам рамантычнага партрэта.

Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жан-рах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антыч-ную гісторыю Мастак стварыў такія карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць Глін-скага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступ-ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.

3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне сты-лю класіцызму ў архітэктуры. Архітэктары паступова адмаўля-ліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктур-ных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геамет-рычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіў-ным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пача-лі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэд-невяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабу-даўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.

Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі - Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, створаны ў 1809- 1819 гг. Ён сведчанне таго, што ідэі класіцызму атрымалі пера-вагу над тымі традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову. Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаў-ніцтва быў вельмі шырокі - ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Го-мельскі, Жыліцкі (Кдраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.

Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.

 


 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-28; просмотров: 162; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.109.144 (0.008 с.)