Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Язычництва, увядзенне хрысциянства на беларуских землях

Поиск

3 прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і

святы не могуць саступіць месца іншым.

У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць ста-годдзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым Запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрыста і Багародзіцы, са ста-раславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі. Пры ўсёй складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, эліты. У славянскім грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху — ад эліты да народа, і гэтая процілегласць рэлігійных спадзя-

ванняў стала істотнай.

Хрысціянства Усходняй Рымскай імперыі (як і Заходняй) да свай-го сцвярджэння ў ролі дзяржаўнай рэлігіі вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і замацавала сваю нялёгкую перамогу тым, што занесла ўсіх язычніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы". "Язычніцкае" для хрысціянства было сінонімам "варварскага".

Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціяа Барвянароднага — руская княгіня Вольга — прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 - 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў — Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае — "стала"? Сапраўды не сама сабой, нв чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка.'Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новымі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Калі з'явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў IX ст. тут былі хрысціяне. Яно знаходзіць сабе пацвярджэнне ў гістарычным матэрыяле. Як вядома, землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху "з варагаў у грэкі", па якім не толькі ішоў гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджваліся хрысціянская вера і культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём і мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціснулі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілья стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер'е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі

з даўнейшых часоў і дазваляла сла-вянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-28; просмотров: 463; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.133.210 (0.008 с.)